У Жодзіне ўлады праігнаравалі намер мясцовых дэмакратаў прысутнічаць на паседжаньні, дзе фармаваўся склад участковых камісіяў. На сяброўства ў іх прэтэндавалі каля двух дзясяткаў актывістаў дэмакратычных сіл гораду.
Гаворыць лідэр тутэйшай суполкі партыі БНФ Аляксей Лапіцкі:
(Лапіцкі: ) “Паседжаньне адбылося, і пра гэта мне ўдалося даведацца толькі неафіцыйна. Ніхто не прызнаваўся, што яно адбылося. Афіцыйныя асобы выканкаму, якія прысутнічалі на ім, не давалі інфармацыю, хто абраны, хто не абраны”.
Паводле ж неафіцыйнай інфармацыі, заявы жодзінскіх дэмакратаў на сяброўства ў камісіях адхіленыя.
У Барысаве ва ўчастковыя камісіі зьбіраліся патрапіць прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Гаворыць лідэр мясцовай суполкі АГП Леў Марголін:
(Марголін: ) “Накіравалі мы туды некалькі чалавек ад партыйнай арганізацыі. Некалькі чалавек зьбіралі подпісы і таксама накіравалі свае пратаколы. Але нас гэта ніколькі не зьдзівіла”.
Паводле спадара Марголіна, у Барысаве паўтараецца сцэнар папярэдніх кампаніяў. Участковыя камісіі, як вынікае з рашэньня ўладаў, тут не будуць мець прадстаўнікоў апазыцыі.
Падобная сытуацыя і на Вілейшчыне. Тут ва ўчастковыя камісіі было вылучана шляхам збору подпісаў 13 актывістаў дэмакратычнага руху. Аднак, як паведаміў лідэр мясцовых дэмакратаў Уладзімер Малярчук, вілейскія ўлады адхілілі іх ініцыятыву:
(Малярчук: ) “З 13 чалавек не ўзялі ніводнага. Гэта пакуль неафіцыйная інфармацыя. Я прыйшоў у выканкам, спытаўся, і там мне адказалі, што ўсім паслалі адказы. Я спытаўся: “Якія адказы?”. “Нікога не ўзялі”.
Дэмакратычных актывістаў ва ўчастковых камісіях не будзе і ў суседнім Маладэчанскім раёне. Вось што паведаміў прадстаўнік мясцовага райвыканкаму Мікалай Мінец:
(Мінец: ) “Няправільна аформлены пратакол на вылучэньне. І ад партыяў было 10 вылучэньняў. Але калі няма нізавых структураў, то вылучэньня ад кіраўнічых структур палітпартыяў не ажыцьцяўляецца. Парушэньні – не проста нейкая памылка, а істотнае парушэньне ў афармленьні пададзеных заяваў на вылучэньне”.