Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч удзельнічаў у канфэрэнцыі на тэму барацьбы з тэрарызмам


Радыё Свабода Учорашнюю сустрэчу Ангелы Мэркель і Аляксандра Мілінкевіча трэба разглядаць як “дэманстрацыю падтрымкі беларускай апазыцыі нямецкім урадам”, перадае Deutsche Welle. Дэталі прыёму беларускай апазыцыі ў бундэсканцэлярыіі, а таксама ў ведамстве міністра замежных справаў Франка-Вальтэра Штайнмаера не паведамляюцца.

Асьвятляецца ўдзел беларускага палітыка ў публічнай канфэрэнцыі на тэму барацьбы з тэрарызмам, якую ладзіла ў Бэрліне фундацыя імя Конрада Адэнаўэра. “Эфэктыўная барацьба з тэрарызмам можа весьціся толькі ў дэмакратычнай і прававой дзяржаве”, заявіў Аляксандар Мілінкевіч.

Свой выступ ён зрабіў у кантэксьце парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. “У Беларусі замоўчваюцца факты зьнікненьня крытыкаў рэжыму, рэпрэсіяў супраць апазыцыі. Дзяржаўная прэса не зьвяртае ўвагі на абвінавачваньні ў незаконным гандлі зброяй і ў сувязях рэжыму са структурамі міжнароднага тэрарызму”, сказаў Мілінкевіч.

Тэма тэрарызму, якая апошнімі днямі не зыходзіць са старонак нямецкай прэсы, а таксама ўдзел у імпрэзе палітычнай альтэрнатывы Аляксандру Лукашэнку выклікалі сапраўдную цікавасьць дзейных нямецкіх палітыкаў, праваабаронцаў, экспэртаў, журналістаў.

Карэспандэнтка газэты TAZ ў размове са Свабодай падзялілася наступнымі меркаваньнямі: “Мілінкевіч зрабіў добрае ўражаньне на бэрлінцаў. Ён настолькі адрозны ад свайго галоўнага канкурэнта на выбарах: элегантны, адукаваны, шчыры, да таго ж, яго вельмі хвалюе імідж сваёй радзімы сярод эўрапейцаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG