Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Э.Шродтэр: "У Эўропе пачынаюць адэкватна ацэньваць беларускую сытуацыю"


Радыё Свабода Камэнтуючы сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з адказнымі эўрапейскімі палітычнымі дзеячамі, а таксама кіраўніцай Нямеччыны Ангелай Мэркель, вядучыя нямецкія палітыкі гавораць пра выразны сыгнал Эўразьвязу адносна падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі.

У размове са “Свабодай” сябра кіроўнай нямецкай партыі ХДС, старшыня міжнароднага камітэту Эўрапарлямэнту Эльмар Брок сказаў:

(Брок: ) “Гэта ёсьць знакам таго, што мы падтрымліваем дэмакратычныя працэсы ў Беларусі. І афіцыйны Менск павінен зразумець падобныя сыгналы з Бэрліна і Брусэлю. Я не магу гэта назваць нейкай новай палітычнай лініяй, але гэта выразна азначае, што дэмакратычныя сілы Беларусі, з нашага гледзішча, мусяць мець роўныя шанцы са сваімі канкурэнтамі ў выбарчым спаборніцтве. Мы такім чынам выказваем свае спадзяваньні, што ў часе выбараў не павінна быць фальсыфікацыяў, што ўсе кандыдаты мусяць мець роўныя магчымасьці доступу да электронных мэдыяў — галіны, якая ўсё яшчэ ёсьць манаполіяй Лукашэнкі. Цяпер многае павінна мяняцца, ня толькі таму, што мы выступаем супраць гэтай манаполіі, але таксама таму, што цяпер зьяўляецца новае замежнае вяшчаньне для Беларусі з Польшчы, іншых краінаў. Гэтае дае беларусам шанцы ведаць самую розную інфармацыю”.

Элізабэт Шродтэр, прадстаўніца Партыі нямецкіх зялёных і сяброўка міжнароднага камітэту Эўрапарлямэнту, бачыць у сустрэчы Мілінкевіча з Мэркель сапраўдны паварот Бэрліна ў бок былых постсавецкіх краінаў.

(Шродтэр: ) “Мілінкевіч зрабіў самыя лепшыя ўражаньні ў Бэрліне, як, дарэчы, у Брусэлі і ў Страсбуры. Мне падаецца, што ў старой кансэрватыўнай Эўропе пачынаюць адэкватна ацэньваць беларускую сытуацыю. Нямеччына і Эўропа становяцца на шлях больш эфэктыўных стасункаў з гэтай краінай. Гэта першае. Па-другое, вельмі добрае ўражаньне апошнім часам робіць беларуская апазыцыя, якая здолела аб’яднацца вакол адзінага кандыдата – Мілінкевіча. Трэба адзначыць, што гэта палітык вельмі дакладна ўяўляе сабе, як мусяць у будучым выглядаць дачыненьні паміж Беларусьсю і Нямеччынай, Беларусьсю і Эўразьвязам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG