Пра гэта з Дональдам Тускам – лідэрам буйнейшай апазыцыйнай партыі “Грамадзянская плятформа”, былым кандыдатам на пасаду прэзыдэнта, які прайграў Леху Качыньскаму ў другім туры некалькі працэнтаў, размаўляў наш карэспандэнт.
Паводле Дональда Туска, урад Казімежа Марцінкевіча яшчэ рана ацэньваць, што да палітыкі ў справе Беларусі, аднак некалькі выразных захадаў ужо зроблена. Тут гаворка ідзе перадусім пра падтрымку непрызнаванага афіцыйным Менскам кіраўніцтва СПБ, а таксама запрашэньне ў Варшаву кандыдата ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.
(Туск: ) “Я памятаю, і гэта добрае параўнаньне, як мы разам зь цяперашнім прэм’ерам Казімежам Марцінкевічам у мінулым парлямэнце дамагаліся, каб тагачасны маршалак Сэйму Юзэф Алексы пагадзіўся на прамову ў часе аранжавай рэвалюцыі ў парлямэнце спадара Тарасюка. Цяпер спадар Мілінкевіч выступае ў Сэйме, і ніводная з фракцыяў не пратэстуе, не пратэстуе маршалак. Гэта сьведчыць аб тым, што ў польскіх палітыкаў з розных бакоў палітычнай сцэны падобная пазыцыя ў дачыненьні да Беларусі. Адзначу, што на маю думку, трэба ўжо цяпер думаць над стратэгіяй дапамогі беларускім дэмакратычным сілам, не плянаваць толькі да выбараў. Рэжым Лукашэнкі даволі моцны, і ня выключана, што дапамагаць беларускім дэмакратам трэба будзе яшчэ шмат гадоў, нават калі яны будуць прайграваць”.
Вось менавіта: некаторыя польскія палітыкі кажуць, што шансы на перамогу ў сакавіцкіх выбарах у апазыцыйных кандыдатаў невялікія. А як сытуацыю бачыць Дональд Туск, які сам шмат гадоў быў актывістам апазыцыі ў камуністычнай Польшчы?
(Туск: ) “Ніколі нельга меркаваць, што ў Беларусі малыя шансы на перамогу апазыцыі. Сьмешна абапірацца на дадзеныя апытаньняў, якія ладзяць падкантрольныя рэжыму структуры. Але нават калі Лукашэнка сапраўды такі моцны, дык гэта значыць, што мы тым больш павінны дапамагаць слабым. Калі, напрыклад, Мілінкевіч выйграе выбары, дык дапамагаць беларусам будзе лёгка. Цяжка гэта рабіць цяпер. “Салідарнасьці” была патрэбная дапамога не тады, калі прэзыдэнтам краіны стаў Лех Валэнса, а тады, калі ён сядзеў у турме.”
Дональд Туск спадзяецца, што цяперашнія польскія ўлады будуць такім чынам уплываць на палітыку Эўразьвязу і ЗША, каб яны вялі яшчэ “больш жорсткую палітыку ў дачыненьні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі”, бо гэта “ў інтарэсах Польшы”.
(Туск: ) “Пакуль Лукашэнка кіруе Беларусьсю, будуючы ў сваёй краіне палітычны камунізм, нельга разьлічваць на паляпшэньне дачыненьняў паміж уладамі Польшчы і Беларусі.Толькі перамога дэмакратыі ў Беларусі можа палепшыць польска-беларускія дачыненьні. Але падкрэсьлю: усё ў руках саміх беларусаў. Мы можам дапамагчы ім, але за іх нічога ня зробім. Калі няма доступу да свабоднай інфармацыі – трэба яго забясьпечыць, калі кагосьці садзяць у турму па палітычных матывах – трэба знайсьці грошы і дапамагчы сям’і. Трэба быць падрыхтаванымі для дапамогі. Калі яна будзе патрэбная год –добра, калі 15 гадоў – дык трэба 15 гадоў гэта рабіць”.