Радыё Свабода Супрацоўнікі КДБ не адпусьцілі затрыманых актывістаў апазыцыйных рухаў. Цімафей Дранчук, Мікола Астрэйка і Аляксандр Шалайка падазраюцца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Сваякам апазыцыянэраў паведамілі, што іх будуць трымаць трое сутак, а потым вырашаць іхны далейшы статус. Пракуратура, якая дала санкцыю на ператрус і КДБ, які вядзе сьледзтва, не камэнтуюць затрыманьні.