Тацяна Поклад, Вільня Літоўскі Сойм сёньня вырашаў, колькі парлямэнтароў паедуць назіральнікамі на выбары ў Беларусь. Частка літоўскіх парлямэнтароў мяркуе, што няма сэнсу ехаць назіральнікамі на выбары, калі загадзя вядома, што дэмакратычных выбараў ня будзе. Іншыя дэпутаты перакананыя, што зь Літвы трэба накіраваць як мага больш назіральнікаў.