Радыё Свабода Сёньня ўвечары на шашы Менск-Горадня непадалёк Ліды дарожная міліцыя затрымала аўтамабіль, якім са сталіцы з паседжаньня рэспубліканскага штаба вярталіся кіраўнік абласнога штаба А.Мілінкевіча Анатоль Хацько, ягоны намесьнік Сяргей Мальчык і кіраўнік гарадзенскага гарадзкога штаба Сяргей Антусевіч.
Радыё Свабода Байцы спэцназу міліцыі затрымалі 22 чалавек з моладзевых апазыцыйных рухаў. Гэта адбылося ўвечары на рагу праспэкту Францыска Скарыны і вуліцы Казлова ля крамы “Акіян”. Супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну ўзялі ў затрыманых адбіткі пальцаў і зьнялі маладых людзей на відэа "для службовага архіву". Прычынаў затрыманьня нікому не паведамілі. Каля 11-й гадзіны вечара ўсіх адпусьцілі, апроч Яўгена Афнагеля, якога абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
Радыё Свабода Эўрапейскія лідэры надалей спрабуюць зьмякчыць напружанасьць у сувязі са скандалам выкліканым карыкатурамі на прарока Мухамеда.
Радыё Свабода Целы казахскага апазыцыйнага лідэра Алтынбэка Сарсэнбайулы, ягонага целаахоўніка і кіроўцы былі сёньня знойдзеныя ў прыгарадзе Алма-Аты.
Радыё Свабода “Сытуацыя з дэмакратыяй у Беларусі па-ранейшаму застаецца падставай для нашай заклапочанасьці”, – заявіла міністар замежных справаў Эўразьвязу і Аўстрыі Ўрсула Пласьнік напярэдадні візыту ў Вену кіраўніка расейскага замежнапалітычнага ведамства Сяргея Лаўрова.
Аляксей Дзікаівцкі, Варшава Міністар замежных справаў Польшчы Стэфан Мэлер заявіў сёньня, што новы польскі амбасадар у Беларусь "будзе прызначаны ў хуткім часе". Пакуль неафіцыйна паведамляецца, што паслом у Беларусі стане Генрык Літвін (Henryk Litwin). Польская амбасада ў Менску працуе без пасла ад лістапада мінулага году, калі ў адстаўку пайшоў папярэдні амбасадар Тадэвуш Паўляк.
Радыё Свабода Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія акрэдытавала 50 назіральнікаў АБСЭ, якія возьмуць удзел у датэрміновым назіраньні за падрыхтоўкай і правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў.
Радыё Свабода Літоўскі дэпутат заклікаў скласьці сьпіс кіраўнікоў і супрацоўнікаў беларускіх дзяржаўных СМІ, якім будзе забаронены ўезд у Эўразьвяз. З такой ініцыятывай выступіў старшыня падкамітэту па эўрапейскім суседзтве Камітэту замежных справаў Сэйму Літвы і віцэ-кіраўнік літоўскай дэлегацыі ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Эмануэліс Зінгерыс.
Радыё Свабода Сёньня кіраўніка перадвыбарчага штабу кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Сяргея Калякіна выклікалі ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Больш за гадзіну сьледчы пракуратуры распытваў яго аб прэсавай канфэрэнцыі, якую Калякін правёў 28 студзеня.
Радыё Свабода, Менск Сёньня кіраўніка перадвыбарчага штабу кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Сяргея Калякіна выклікалі ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Больш за гадзіну спадар Калякін даваў тлумачэньні па факце праведзенай ім прэсавай канфэрэнцыі 28 студзеня.
Радыё Свабода, Наваполацак 13 лютага ў Наваполацку а палове трэцяй ночы быў затрыманы сябра Партыі БНФ Аляксей Трубкін. Нагодай для затрыманьня стала тое, што ён прымацаваў да вулічнай дошкі аб’яваў каля гандлёвага цэнтру “Пралеска” налепку “Мы хочам новага!”.
Радыё Свабода, Гародня Сёньня ў 14.30 у мастоўскім раённым судзе адбудзецца разгляд адміністрацыйна справы Яўгена Скрабутана з Горадні — сябра ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча.
Радыё Свабода Сёньня ў Багдадзе пасьля дзесяцідзённага перапынку адбудзецца чарговае паседжаньне суду над зрынутым ірацкім дыктатарам Садамам Хусэйнам і 7 ягоным паплечнікамі. Садам Хусэйн байкатаваў ужо некалькі судовых паседжаньняў, і пакуль дакладна невядома, ці з’явіцца ён у судзе сёньня.
Радыё Свабода Агляд незалежнага друку 13 лютага
Радыё Свабода Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія пачынае разгляд дакумэнтаў на рэгістрацыю кандыдатаў у прэзыдэнты, якія паступілі ад Сяргея Гайдукевіча, Аляксандра Казуліна, Аляксандра Лукашэнкі і Аляксандра Мілінкевіча. Усе прэтэндэнты здалі подпісы выбаршчыкаў на сваю карысьць, заявы са згодай балятавацца, анкеты і дэклярацыі аб даходах і маёмасьці на сябе і блізкіх сваякоў.
Радыё Свабода У параўнаньні з выбарамі 1994 году эфірны час кандыдатам ў прэзыдэнты на тэлебачаньні ўрэзалі ў два з паловай разы, у газэтах -- у 4 разы. Першы і апошні раз у гісторыі Беларусі тэледэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты ў наўпроставым эфіры былі ў 1994 годзе. Паводле сацыялягічных апытаньняў, тады тэледуэль паміж Аляксандрам Лукашэнкам і тагачасным прэм’ер-міністрам Вячаславам Кебічам глядзелі 90 працэнтаў беларусаў. На прэзыдэнцкіх выбарах 2001 года тэледэбатаў не было, ня будзе іх і сёлета -- паводле тлумачэньняў супрацоўнікаў Цэнтравыбаркаму, яны не прадугледжаныя Выбарчым кодэксам. Ці варта было б правесьці тэледэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты, і што варта было б спытаць у кандыдатаў – такія пытаньні жыхарам Менску задала нашая карэспандэнтка.
Радыё Свабода На гэтым тыдні старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла аб тым, што прадстаўленьне кандыдатам на прэзыдэнта недзяржаўных мас-мэдыяў будзе расцэнена як “аказаньне матэрыяльнай дапамогі, што забаронена законам”. Як адрэагавалі на гэтую заяву прадстаўнікі недзяржаўнай прэсы?
Радыё Свабода Назіральная місія Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ, акрамя выніковай справаздачы, падрыхтуе дзьве прамежкавыя. Адна выйдзе адразу пасьля заканчэньня рэгістрацыі кандыдатаў, а другая – за 8-9 дзён перад днём галасаваньня. Гэтыя справаздачы, напісаныя ў Беларусі, адразу накіруюцца ў варшаўскае Бюро дэмакратычных інстытутаў і будуць апублікаваныя. Аб працы місіі зь яе кіраўніком, паслом Гертам Арэнсам, гутарыў наш карэспандэнт.
Радыё Свабода Паводле статыстыкі, найбольш чытанымі старонкамі нашага сайту на працягу гэтага тыдня былі наступныя:
Радыё Свабода Старшыня Нацыянальнага камітэту аб’яднанай апазыцыі Анатоль Лябедзька сёньня ўвечары быў затрыманы міліцыяй у Салігорску пасьля таго, як ён правёў сустрэчу зь мясцовымі актывістамі апазыцыі, на якой абмяркоўвалася перадвыбарчая праграма прыхільнікаў перамен. У машыне спадара Лябедзькі міліцыянты знайшлі некалькі экзэмпляраў матэрыялаў Кангрэсу дэмакратычных сіл і даставілі яго ў аддзяленьне міліцыі, паведаміў Анатоль Лябедзька па мабільным тэлефоне з аддзелу міліцыі:
Радыё Свабода Цяперашняя назіральная місія Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ большая за ўсе папярэднія, якія былі ў Беларусі. Пра гэта заявіў яе кіраўнік пасол Герт Арэнс.
Радыё Свабода 11 лютага закончыўся тэрмін падачы дакумэнтаў патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта. Апошнім заяву пра згоду балятавацца, анкету і дэклярацыі аб даходах і маёмасьці на сябе і блізкіх сваякоў здаў лідэр БСДП “Грамада” Аляксандар Казулін. Учора дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах падалі лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч, дзейны кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка і кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч. Пра тое, якія даходы задэкляравалі патэнцыйныя кандыдаты, паведамляе наш карэспандэнт.
Радыё Свабода Дэпутат Слонімскага райсавету Іван Шэга чакае адказу з тэрытарыяльнай выбарчай камісіі адносна подпісаў за А.Мілінкевіча, якія былі прызнаны несапраўднымі. Ён спаслаўся на статус дэпутата мясцовага савету, які мае права рабіць запыты і ўдзельнічаць у праверках.
Радыё Свабода Міністар абароны Польшчы Радаслаў Сікорскі пракамэнтаваў заявы Масквы аб намеры разьмясьціць расейскія ракетныя комплексы на тэрыторыі Беларусі.
Радыё Свабода Сяргея Калякіна, кіраўніка штаба кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі на 13 лютага Пракуратуру Рэспублікі Беларусь для дачы тлумачэньняў па факце праведзенай ім прэсавай канфэрэнцыі 28 студзеня, – паведаміла прэсавая служба штабу А.Мілінкевіча.
Радыё Свабода С.Гайдукевіч, А.Лукашэнка і А.Мілінкевіч сёньня здалі дакумэнты ў Цэнтарвыбаркам на рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзыдэнты. Тэрмін падачы дакумэнтаў патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта завяршаецца ў суботу 11 лютага, але трое прэтэндэнтаў яшчэ ў пятніцу падалі заявы пра згоду балятавацца, асабістыя анкеты і дэклярацыі аб даходах і маёмасьці на сябе і блізкіх родзічаў.
Радыё Свабода Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прапаноўвае Беларускаму кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў падпісаць дамову аб разьвіцьці супрацоўніцтва і ўзаемадзеяньняў. Гэтую ініцыятыву яны тлумачаць тым, што сацыял-дэмакраты і прафсаюзы "гістарычна і ідэалягічна асуджаны на братэрскую ўзаемадапамогу і падтрымку".
Радыё Свабода Амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцекунас адрынуў апублікаваныя ў “Звязьдзе” і “ Рэспубліцы” артыкулы пра падрыхтоўку баевікоў для беларускай апазыцыі, якая нібыта адбываецца ў Літве.
Тацяна Поклад, Вільня У літоўскім парлямэнце сёньня адбылася міжнародная канфэрэнцыя “Беларусь – шлях у будучыню”, якую арганізавала Рада Эўропы супольна зь літоўскім парлямэнтам, грамадзкімі арганізацыямі і Нацыянальным камітэтам аб''яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. Упершыню ў Вільні ў падобнай канфэрэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі амбасады Беларусі ў Літве.
Алег Грузьдзіловіч, Менск У гаспадарчых судах Беларусі штогоду разглядаецца ўсё больш справаў, у тым ліку пра банкруцтваў суб’ектаў гаспадараньня.
Радыё Свабода Сёньня ў Маскве адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя прысьвечаная сытуацыі са СМІ ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. З ініцыятывай правядзеньня яе выступіў Камітэт абароны журналістаў.
Радыё Свабода Сёньня падчас сустрэчы са старшынёй Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай кіраўнік місіі назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ Герт-Гінрых Арэнс перадаў сьпісы доўгатэрміновых назіральнікаў для акрэдытацыі. Сьпіс таксама быў апублікаваны на сайце Бюро дэмакратычных інстытутаў.
Радыё Свабода У Гомелі супрацоўнікі Чыгуначнага райаддзелу міліцыі затрымалі дэпутата гарсавету Юрася Глушакова. У яго сканфіскавалі 11 тысяч улётак з карыкатурамі на беларускія афіцыйныя тэлеканалы. Дэпутата абвінавачваюць у незаконным вырабе і распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, зьмест якой шкодзіць дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку.
Радыё Свабода На SMS-пытаньне нашага слухача сёньня адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч.
Радыё Свабода Як паведамілі ў Цэнтравыбаркаме, паседжаньне камісіі, на якім адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў, пачнецца а 12-й гадзіне 17 лютага ў памяшканьні Палацу Рэспублікі. Такім чынам, на агітацыйную кампанію кандыдаты на пасаду прэзыдэнта атрымаюць крыху больш за месяц. У суботу завяршаецца тэрмін падачы ў ЦВК неабходных для рэгістрацыі дакумэнтаў патэнцыйных кандыдатаў.
Радыё Свабода, Менск Цэнтравыбаркам абяцае акрэдытаваць назіральнікаў місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ на наступным тыдні
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “У Беларусі можа паўтарыцца тое, што здарылася 13 сьнежня 1981 году ў Польшчы”, – заявіў маршалак польскага Сэнтау Богдан Барусэвіч. У гэты дзень камуністычныя ўлады ўвялі ў Польшчы ваеннае становішча.
Радыё Свабода
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прэзыдэнт Польшы Лех Качыньскі ў часе свайго першага візыту ў ЗША сярод іншага абмеркаваў з Джорджам Бушам сытуацыю ў Беларусі.
Радыё Свабода Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін мае намер найбліжэйшым часам запрасіць у Маскву для перамоваў кіраўнікоў радыкальнай групоўкі ХАМАС, якая у студзені перамагла на парлямэнцкіх выбарах у Палестынскай аўтаноміі.
Віталь Цыганкоў, Прага У Вашынгтоне адбыўся брыфінг Даніэла Фрыда, памочніка Дзяржсакратара ЗША ў эўрапейскіх і эўраазіяцкіх справах. Нагадаем, днямі беларускія ўлады ня выдалі ўязныя візы спадару Фрыду і генэральнаму дырэктару аддзелу зьнешніх і вайскова-палітычных пытаньняў Рады Эўразьвязу Робэрту Купэру. Памочнік Дзяржсакратара расказаў пра пазыцыю ЗША датычна беларускіх прэзыдэнцкіх выбараў.
Тацяна Поклад, Вільня Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус у часе сваёй прэсавай канфэрэнцыі сказаў сёньня, што Літва выступае за дэмакратычныя і свабодныя прэзыдэнцкія выбары і што трэба стварыць умовы для людзей Беларусі свабодна выказаць у часе выбараў сваю волю.
Радыё Свабода Лідэр Саюзу правых сіл Расеі Мікіта Бялых заявіў сёньня, што паедзе на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусь у якасьці назіральніка.
Радыё Свабода Сёньня стала вядома, што офіс доўгатэрміновых назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ разьмесьціцца ў гатэлі “Беларусь”. Пачалі працаваць дванаццаць супрацоўнікаў офісу. Але акрэдытацыі назіральнікі пакуль ня маюць.
Радыё Свабода Падчас нечарговага сходу Рады беларускай інтэлігенцыі яго ўдзельнікі выказаліся за тое, каб прэтэндэнты на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандар Мілінкевіч і Аляксандар Казулін зьнялі свае кандыдатуры, тым самым патрабуючы правядзеньня справядлівых і дэмакратычных выбараў. На думку сябраў Рады, удзел абодвух прэтэндэнтаў у выбарчай кампаніі толькі надасьць легітымнасьць афіцыйным вынікам галасаваньня.
Радыё Свабода Паводле зьвестак Цэнтравыбаркаму, ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча найбольш няякасна сабрала подпісы ў Гарадзенскай вобласьці. Паводле ЦВК, у дзесяці раёнах Гарадзеншчыны сабраныя ў падтрымку вылучэньня Мілінкевіча подпісы ня будуць улічаны, бо падчас праверкі больш за 15% зь іх былі прызнаны несапраўднымі. Як камэнтуюць гэтыю сытуацыю палітыкі і грамадзкія дзеячы?
Радыё Свабода 11 лютага завяршаецца праверка падпісных лістоў за прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах у абласных выбарчых камісіях, але большасьць гэтую задачу выканала датэрмінова і ўжо здала адпаведныя матэрыялы ў Цэнтравыбаркам.
Уладзімер Глод, Менск Мяркуецца, што дыпляматычную місію ў Вільні ўзначаліць былы віцэ-прэм’ер Уладзімер Дражын, а ў Рызе — цяперашні намесьнік міністра замежных справаў Аляксандар Герасіменка.
Радыё Свабода Як паведамілі ў ЦВК, на гэты момант здадзеныя матэрыялы праверкі падпісных лістоў за патэнцыйных кандыдатаў выбарчымі камісіямі Берасьцейскай, Гомельскай, Гарадзенская абласьцей і гораду Менску. Да канца дня чакаюцца аналягічныя матэрыялы з Магілёўскай і Віцебскай абласьцей.
Ігар Карней, Менск Падчас нечарговага сходу Рады беларускай інтэлігенцыі яго ўдзельнікі бальшынёй галасоў выказаліся за тое, каб прэтэндэнты на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін зьнялі свае кандыдатуры.
Загрузіць яшчэ