Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры замежных спраў Эстоніі і Швэцыі абмяркуюць сытуацыю ў Беларусі


Радыё Свабода Старшыня Рады міністраў ЭЗ, кіраўніца замежнапалітычнага ведамства Аўстрыі Ўрсула Пласьнік вітае прынятае Менскам рашэньне адносна запрашэньня назіральнікаў АБСЭ на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, – паведамляе венскае выданьне Österreich Journal. Паводле спадарыні Пласьнік, “сытуацыя з дэмакратыяй у гэтай краіне па-ранейшаму застаецца падставай для заклапочанасьці”.

”Менавіта выбары ў Беларусі стануць важнейшым баромэтрам дачыненьняў ЭЗ з гэтай краінай”, – заявіла аўстрыйскі міністар Урсула Пласьнік.

Тэму маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбараў ды палітычнага разьвіцьця ў Беларусі плянуюць абмеркаваць у Таліне эстонскі міністар замежных спраў Урмас Паэт і ягоная швэдская калега Лайла Фрэйвалдс. Паведамляецца, што рабочы візыт спадарыні Фрэйвалдс у Эстонію распачынаецца сёньня.

Некалькі раней у размове з журналістамі спадар Паэт сказаў, што лічыць вельмі важным, “каб апошні аўтарытарны рэжым у Эўропе ўсё ж павярнуўся б да дэмакратычных каштоўнасьцяў і свабодаў, якіх так заслугоўвае беларускі народ”.

Паводле абодвух міністраў, грамадзкасьць Швэцыі і Эстоніі салідарная з дэмакратычным рухам у Беларусі.

16 лютага ў цэнтры Стакгольму пройдзе чарговая масавая акцыя ў падтрымку правоў чалавека ў Беларусі. На 7 лютага ў камісіі замежных справаў Эстонскага парлямэнту заплянаванае адкрытае паседжаньне па беларускай тэматыцы. Дыскусія ініцыяваная дэпутацкім “Аб’яднаньнем у падтрымку разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі”, куды ўвайшлі 26 эстонскіх парлямэнтароў, – перадае агенцыя Regnum.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG