Радыё Свабода У Вашынгтоне, у Белым Доме, 27 лютага адбылася сустрэча прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша са Сьвятланай Завадзкай і Ірынай Красоўскай. “Прэзыдэнт імкнецца падкрэсьліць сваю асабістую падтрымку іх высілкам дамагчыся правасудзьдзя ў справах зьніклых, гэтак сама, як і высілкам усіх тых, хто імкнецца вярнуць свабоду ў Беларусь," -- заявіў па выніках сустрэчы прэсавы сакратар прэзыдэнта ЗША Скот Маклэлан. "Усім дэмакратычным сілам Беларусі гэта надае сілы, мужнасьць і веру ў тое, што мы пераможам", -- сказала на прэсавай канфэрэнцыі Сьвятлана Завадзкая.