Алена Струвэ (Менск), Юры Дракахруст (Прага) Перадача “Праскі акцэнт”, якая выйшла ў эфір 18 верасьня, была прысьвечана палітыцы Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі, новым праэктам радыёперадачаў для Беларусі, пэрспэктывам стварэньня эўрапэйскага фонду падтрымкі дэмакратыі, прапанове літоўскіх палітыкаў, каб Літва стала пасярэднікам паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. У перадачы ўзяў удзел ветэран нямецкай дыпляматыі, былы кіраўнік групы АБСЭ ў Беларусі Ганс Георг Вік. Прапануем Вам адказы спадара Віка на пытаньні нашых карэспандэнтаў.