Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскіх галадоўнікаў абяцаў прыняць старшыня аблвыканкаму


Алег Супрунюк, Берасьце Працягваецца галадоўка прадпрымальнікаў у Берасьці. Уладальнікаў маршрутных таксовак, што 20 верасьня абвясьцілі галадоўку, сёньня абяцаў прыняць старшыня аблвыканкаму Канстанцін Сумар.

Паводле словаў саміх прадпрымальнікаў, у галадоўцы бяруць удзел шэсьць чалавек. Усе яны запрошаныя на сустрэчу са старшынёй аблвыканкаму.

Уладальнікі таксовак пратэстуюць супраць дзеяньняў падатковай інспэкцыі, якая прымушае сплаціць у бюджэт некалькі дзесяткаў мільёнаў рублёў так званага збору за выкарыстаньне ўвезеных на тэрыторыю Беларусі аўтамабіляў у камэрцыйных мэтах. Збор усталяваны ў адпаведнасьці з указам Аляксандра Лукашэнкі №140, выдадзеным летась у красавіку, аднак у падатковых інспэкцыях лічаць, што ён тычыцца і тых прадпрымальнікаў, што ўвезьлі свае аўтамабілі з-за мяжы значна раней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG