Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўразьвязу: "У Беларусі сытуацыя не мяняецца да лепшага"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Учора мы паведамлялі пра рашэньне Эўраўзьвязу яшчэ на год працягнуць забарону на ўезд на тэрыторыю краінаў аб’яднанай Эўропы і транзыт празь яе для беларускіх чыноўнікаў, якія, паводле Брусэля, маюць дачыненьне да зьнікненьняў ці хаваньня праўды пра зьнікненьне апазыцыйных палітыкаў. Пастанову ўхваліла Рада Эўрапейскага зьвязу.

У выніковым дакумэнце паседжаньня Рады Эўрапейскага зьвязу гаворыцца, што забарону, уведзеную ўпершыню ў верасьні летась, вырашана працягнуць “з прычыны апошніх падзеяў у Беларусі, дзе ўзмацняюцца палітычныя рэпрэсіі”.

Гаворыць прэсавы прадстаўнік Рады Эўразьвязу ў справе замежнай палітыкі, бясьпекі і абароннай палітыкі Нікалас Кэрлеруа:

(Кэрлеруа: ) “Першая забарона на ўезд і транзыт для гэтых людзей была прынятая тэрмінам на адзін год – такі тэрмін, дарэчы, звычайна і выкарыстоўваецца ў падобных справах. 24 верасьня гэты тэрмін канчаецца. Але ў Беларусі сытуацыя не мяняецца да лепшага, рэпрэсіі ўзмацняюцца, таму Рада Эўразьвязу вырашыла працягнуць забарону яшчэ на 12 месяцаў”.

Рада Эўразьвязу гэта орган, які прымае найбольш важныя ў аб''яднанай Эўропе рашэньні. У Раду ўваходзіць адзін прадстаўнік ураду кожнай краіны Эўразьвязу ў залежнасьці ад таго, якое пытаньне Рада ў дадзены момант разглядае. Калі гэта, прыкладам, пытаньне замежнай палітыкі, дык ў паседжаньні Рады бяруць удзел 25 адпаведных міністраў з кожнай краіны, у дадзеным выпадку міністраў замежных справаў.

Гл. таксама • Сваякі зьніклых вітаюць рашэньне Эўразьвязу працягнуць візавыя санкцыі • Як ставяцца да невыязных чыноўнікаў людзі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG