Згодна з пастановай, дзейнасьць такіх аб’яднаньняў можа ажыцьцяўляцца толькі пасьля рэгістрацыі і ўнясеньня адпаведных зьвестак у дзяржаўны рэестар грамадзкіх аб’яднаньняў. Таму пры правядзеньні мерапрыемстваў палітычнага характару і магчымага стварэньня блёкаў палітычных партыяў ці блёкаў палітычных партыяў і прафсаюзаў неабходна кіравацца, паводле загаду Мін’юсту, новай пастановай. Гэта ж датычыць і стварэньня якіх-небудзь рухаў, ініцыятываў, кааліцыяў, якія аб’ядноўваюць грамадзянаў альбо юрыдычных асобаў.
Якія будуць наступствы для тых, хто адмовіцца рэгістравацца? На гэтае пытаньне спэцыяліст упраўленьня грамадзкіх арганізацыяў Мін’юсту Алена Кірычэнка адказала коратка:
(Кірычэнка: ) “Там жа ўсё напісана”.
Паводле старшыні арганізацыйна-праўнай камісіі Партыі БНФ, юрыста Ўладзімера Лабковіча, Грамадзянскі кодэкс не патрабуе рэгістрацыі грамадзянскіх ініцыятываў. Перадвыбарчыя блёкі палітычных партыяў рэгіструюцца Цэнтравыбаркамам, а не Мін’юстам. Якія ж можа мець наступствы цяперашняя пастанова Мін’юсту?
(Лабковіч: ) “Баюся, што выступленьне ад імя гэтых ініцыятываў будзе трактавацца як дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі з усімі наступствамі. Для сродкаў масавай інфармацыі гэта можа быць падставай для ліквідацыі, а для асобаў — прыцягненьне да адміністратыўнай адказнасьці, штраф ці нават адміністрацыйны арышт. Гэта працяг падрыхтоўкі да прэзыдэнцкай кампаніі. Паколькі асноўнымі суб’ектамі будуць якраз нефармальныя аб’яднаньні, таму што ўсе грамадзкія аб’яднаньні яны ўжо пазьнішчалі, яны цяпер як бы наносяць апошні ўдар”.
Адзін з каардынатаў руху “Зубр” Уладзімер Кобец згадвае, што і раней ягоных сяброў каралі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, былі арышты і штрафы.
(Кобец: ) “Прынцыпова тое, што дзяржава на афіцыйным узроўні засьведчыла сваё стаўленьне да аб’яднаньняў грамадзян. Дарэчы, гэта права замацавана ў канстытуцыі. Задача — проста паралізаваць грамадзкую супольнасьць перад выбарамі. Мэта адзіная — захаваньне рэжыму. Я думаю, што гэта не апошняя пастанова, дзеяньне ўладаў. Мы яшчэ пабачым што-небудзь такое экзатычнае”.
Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя’97” Зьміцер Бандарэнка лічыць, што аб’яднаньні і рухі ня будуць зьвяртацца па рэгістрацыю ў Мін’юст.
(Бандарэнка: ) “Лукашэнка пасьлядоўна будуе таталітарную дзяржаву. І пастанова міністра Галаванава — гэта яшчэ адзін крок да пабудовы таталітарызму ў Беларусі. Гэта фактычна забарона на іншадумства. Улада хоча кантраляваць думкі людзей”.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць пастанову Мін’юсту палітычнай. Ён мяркуе, што гэты крок зьвязаны з правядзеньнем Кангрэсу дэмсілаў.
(Лябедзька: ) “Калі гэта не адаб’ецца на правядзеньні яго, то, безумоўна, Мін’юст паспрабуе “ўзнагародзіць” шэраг партыяў нейкімі папярэджаньнямі. Фактычна, гэта замах на існаваньне апазыцыйных палітычных партыяў у якасьці зарэгістраваных”.