RFE/RL Шэсьць гадоў таму, 16 верасьня 1999-га, па дарозе дадому зьніклі былы віцэ-прэм’ер і кіраўнік Цэнтравыбаркаму Віктар Ганчар і ягоны сябар бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Каб адзначыць гэтую дату, у Менску ў пятніцу, нягледзячы на кепскае надвор''е, сабралася больш як сотня чалавек з партрэтамі зьніклых. Акцыю разагналі амонаўцы. Падрабязнасьці – у нашага менскага карэспандэнта, які прысутнічаў на Кастрычніцкай плошчы.
Ганна Соусь, Менск Беларуска-літоўскія дачыненьні і новую замежную палітыку Літвы сёньня абмяркоўвалі ў амбасадзе Літвы ў Беларусі. У дыскусіі бралі ўдзел кіраўнік дэпартамэнту замежнай палітыкі міністэрства замежных справаў Літвы Лаймонас Талат-Келпша і доктар паліталёгіі Інстытуту міжнародных дачыненьняў Віленскага ўнівэрсытэту Альгірдас Грыцус.
Валер Каліноўскі, Менск Сёньня Менскі гарвыканкам накіраваў афіцыйны дазвол на правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі, на якім будзе абраны адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. На наступным тыдні чакаецца падпісаньне дамовы на арэнду з кіраўніцтвам Палацу культуры Менскага аўтазаводу.
RFE/RL Зянон Пазьняк камэнтуе выступ Аляксандра Лукашэнкі на саміце ААН і пікет беларускай грамады ў Нью-Ёрку з гэтай нагоды.
Сьвятлана Курс, Прага 328 аўганак высунулі свае кандыдатуры на выбары у парлямэнт. У пост-талібскім Аўганістане гэта азначае сьмяротную пагрозу. Ваеўнікі Талібану не жадаюць, каб жанчыны бралі ўдзел у палітычным жыцьці краіны. У сераду кандыдатка ў дэпутаты парлямэнту Хава Алям Нурыстані была чатыры разы параненая і цяпер знаходзіцца ў крытычным стане. З Аўганістана перадае Фрэшта Джалалзай. Пераклала Сьвятлана Курс.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Варшаве адбылося першае паседжаньне рабочай групы прадстаўнікоў краінаў-суседзяў Беларусі – Польшчы, Украіны, Літвы й Латвіі, створанай на ініцыятыву польскага прэм’ер-міністра Марака Бэлькі.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вяртаецца зь Нью-Ёрку ў Беларусь. Акрамя выступу з трыбуны сэсіі, у рамках пасяджэньня ААН кіраўнік Беларусі правёў сустрэчы з кіраўнікамі Ірана й Іраку. Выступ А.Лукашэнкі на спэцыяльным плянарным пасяджэньні высокага ўзроўню 60-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, паводле дзяржаўных мэдыяў Беларусі, выклікаў “бурныя апладысмэнты ў залі”. Як жа ўспрынялі гэты кароткі выступ А.Лукашэнкі, дзеля якога ён паляцеў у ЗША, вядомыя людзі ў Беларусі?
Валер Каліноўскі, Менск Аляксандар Лукашэнка дачасна завяршыў сваё знаходжаньне ў Нью-Ёрку — у пятніцу раніцай ён вярнуўся ў Менск. На амэрыканскай зямлі кіраўнік Беларусі пабыў меней за суткі, хаця юбілейны саміт ААН доўжыцца тры дні. У Нью-Ёрку беларускі кіраўнік таксама меў сустрэчы з прэзыдэнтамі Ірану й Іраку.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прамаўляючы ў нью-ёрскім Таварыстве замежнай палітыкі, прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі закрануў сытуацыю польскай меншасьці ў Беларусі.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Паводле апошніх апытаньняў грамадзкай думкі, прэзыдэнцкія выбары ў Польчшы выбары могуць скончыцца ўжо ў першым туры. Лібэрала, лідэра партыі “Грамадзянская плятформа” Дональда Туска падтрымлівае ўжо палова палякаў, прычым, паводле адмыслоўцаў, у тым ліку і дзякуючы ягонаму актыўнаму ўдзелу ў справах, зьвязаных з Саюзам палякаў Беларусі.
Ул. інф. Сёньня ў Маскве актывісты моладзевага руху “Мы” правядуць ля беларускай амбасады акцыю памяці зьніклых беларускіх апазыцыянэраў. Акцыя адбудзецца, ня гледзячы на забарону пракуратуры Цэнтральнай акругі расейскай сталіцы.
Юлія Шарова, Менск Прадстаўнікі польскай дыяспары лічаць, што ўлады зноў вырашылі павесьці супраць іх ідэалягічную вайну. 15 верасьня ў грамадзкім прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол з удзелам навукоўцаў-гісторыкаў, прымеркаваны да чарговай гадавіны аб’яднаньня Заходнай і Ўсходняй Беларусі. Удзельнікі круглага стала абвінавацілі Польшчу ў тэрытарыяльных прэтэнзіях да Беларусі.
Уладзімер Глод, Менск Яўная настальгія па Савецкім Саюзу і публічная падтрымка Мілошавіча і Хусэйна прыцягнулі ўвагу да сёньняшняга выступу кіраўніка беларускай дзяржавы з трыбуны 60-й сэсіі Генэральнай сэсіі ААН у Нью-Ёрку. Пра тое як рэагуюць на ягоныя словы ў Беларусі, распавядае наш карэспандэнт.
Валер Каліноўскі, Менск Менскі гарадзкі суд сёньня адмовіў у задавальненьні скаргі жыхароў беларускай сталіцы, якія абскардзілі перайменаваньне цэнтральных праспэктаў і вуліц Менску А. Лукашэнкам. Ініцыятары справы, якія лічаць, што А. Лукашэнка не меў на гэта права, зьбіраюцца зьвяртацца ў Вярхоўны суд.
RFE/RL Свой аналіз прамовы Аляксандра Лукашэнкі ў ААН прапануе наш аглядальнік Юры Дракахруст.
Сьвятлана Курс, Прага У нядзелю 18 верасьня Аўганістан будзе праводзіць першыя парлямэнцкія выбары за апошнія 30 год. Блізу 12 мільёнаў выбарцаў абяруць зь 5800 кандыдатаў 249 дэпутатаў ніжняй палаты Нацыянальнага сходу або дэпутатаў у Рады 34 правінцыяў. Кампанія праходзіць у атмасфэры гвалту й пагрозаў з боку ваеўнікоў Талібану. Рэпартаж карэспандэнткі “Радыё Свабода” Гульназ Эсфандыяры пераклала Сьвятлана Курс.
RFE/RL Галоўнай тэмай выступу А.Лукашэнкі стала праблема "аднапалярнасьці" сучаснага сьвету і крытыка ЗША. На пачатку выступу А.Лукашэнка таксама выказаў настальгію па СССР.
Алесь Дашчынскі, Менск У аргкамітэце Нацыянальнага кангрэсу дэмакратычных сілаў, які абярэ адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары 2006 году, заявілі пра завяршэньне раённых сходаў. На іх абраныя 223 дэлегаты. Як ідзе падрыхтоўка да кангрэсу?
Сяргей Абламейка, Прага Гэтымі днямі ў Празе зь візытам знаходзіцца міністар замежных справаў Аўстраліі Аляксандар Даўнэр. Ён даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода і выказаўся ў ім па шырокім спэктры праблемаў – ад хвалі так званых “каляровых” рэвалюцыяў на постсавецкай прасторы і ўмацаваньня аўтарытарызму ў Расеі да пагрозы Аль-Каеды на адрас Аўстраліі.
Кастусь Бандарук, Прага Працягваецца саміт ААН у Нью-Ёрку з удзелам усясьветных лідэраў. Сёньняшнія прамовы і сустрэчы будуць тычыцца пытаньняў, якія выклікаюць найболей спрэчак і рознагалосьсяў: структуральнай рэформы Рады Бясьпекі ААН, а таксама глябальнай барацьбы з беднасьцю.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Нью-Ёрку сярод іншых лідэраў краінаў з трыбуны ААН выступіць Аляксандар Лукашэнка. Як мяркуецца, ён выкажа пазыцыю Беларусі па глябальных праблемах і вылучыць шэраг ініцыятываў. Заплянавана таксама каля дваццаці двухбаковых сустрэчаў А.Лукашэнкі і міністра замежных спраў Беларусі С. Мартынава ў рамках сэсіі Генасамблеі ААН. Як ставяцца да візыту А.Лукашэнкі ў Нью-Ёрк у Беларусі?
Галіна Прыгара, Нью-Ёрк
Любоў Лунёва, Менск Нямецкі амбасадар Марцін Хэкер і першы сакратар нямецкай амбасады Міхаэль Ёві 14 верасьня наведалі Міколу Статкевіча ў Баранавічах, дзе апазыцыйны палітык адбывае пакараньне абмежаваньнем свабоды за арганізацыю вулічных дэманстрацый 18 і 19 кастрычніка супраць фальшаваньня выбараў і рэфэрэндуму.
Галіна Прыгара, Нью-Ёрк Актывісты беларускай дыяспары правялі акцыю пратэсту, прымеркаваную да прыезду Аляксандра Лукашэнкі на сэсію ААН.
Юры Дракахруст, Прага Падчас дыскусіі ў Эўрапарлямэнце 14 верасьня эстонскі дэпутат, намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Эўрапарлямэнту Тоомас Гендрык Ілвэс заявіў, што менавіта нацыянальныя, а не расейская, мовы былі маторам дэмакратычных пераменаў ва Ўсходняй Эўропе. Ён зьвярнуўся да нацыянальнай сьвядомасьці малых заходнеэўрапейскіх нацыяў.
Алена Струвэ, Менск Кіраўнік Міжнароднай камісіі Эўрапарлямэнту Эльмар Броок назваў сёньняшнія дэбаты па Беларусі адкрытым абменам думак паміж дэпутатамі і кіраўніцтвам Эўразьвязу. Паводле нямецкага палітыка, чальца эўрапейскай Народнай партыі, дэпутаты, абмяркоўваючы пытаньне замежнага вяшчаньня на Беларусь, выставілі прадстаўнікам Эўракамісіі шэраг патрабаваньняў, з большасьцю якіх тыя пагадзіліся.
Валер Каліноўскі, Менск Сталая дзейная нарада дэмакратычных сілаў сёньня ўхваліла тэкст звароту да ўладаў з дадатковымі патрабаваньнямі наконт арганізацыі кангрэсу, на якім будзе абраны адзіны кандыдат на прэзыдэнта ад апазыцыі. Адказ на гэты зварот будзе ўлічаны пад час прыняцьця канчатковага рашэньня, дзе пройдзе Кангрэс дэмсілаў – у Менску ці за мяжой.
Юры Дракахруст, Прага Першым з кіраўнікоў дзяржаваў на форуме ААН выступіў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш. У сваёй прамове ён выклаў свой погляд на шляхі рэфармаваньня ААН.
Любоў Лунёва, Менск У Магілёве пахавалі першага сакратара абкама Партыі камуністаў беларускай і кіраўніка абласной стала дзейнай нарады дэмакратычных сілаў Уладзіміра Падаляна. У часе пахаваньня супрацоўнікі абласной міліцыі затрымалі старшыню Магілёўскай філіі БНФ Рыгора Кастусёва і старшыню праваабарончага цэнтру Барыса Бухеля. Міліцыянты паведамілі, што зрабілі гэта дзеля таго, каб не даць ім магчымасьці ўзяць удзел у грамадзянскай паніхідзе.
Сьвятлана Курс, Прага Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка зьвінаваціў Юлію Цімашэнку, сваю паплечніцу па Аранжавай рэвалюцыі, у злоўжываньні пасадай прэм’ер-міністра. Юшчанка заявіў, што адхіленьне кабінэту міністраў было “справай гонару”. Цімашэнка ж заяўляе, што Юшчанка спалохаўся яе папулярнасьці. Былая прэм’ер-міністарка хоча абірацца ў парлямэнт.
Юры Дракахруст, Прага Сёньня ў Нью-Ёрку пачынаецца трохдзённы саміт, прысьвечаны 60-й гадавіне стварэньня ААН. У ім бяруць удзел кіраўнікі больш чым 170 краінаў-сябраў арганізацыі. Праца над дакумэнтам аб рэфармаваньні ААН, які прапануецца прыняць на саміце, працягвалася да апошняй хвіліны.
Уладзімер Глод, Менск Праблемы радыёвяшчаньня на Беларусь былі ў цэнтры ўвагі міжнароднай камісіі Эўрапарлямэнту, якая 14 верасьня ў Брусэлі разглядала дачыненьні зь Беларусьсю. Некаторыя дэпутаты казалі, што Эўракамісія як мінімум на год спазьняецца з адкрыцьцём беларускіх праграмаў. Яшчэ адна істотная заўвага тычылася мовы вяшчаньня. Бальшыня выступоўцаў лічыць, што трэба, каб радыё для беларусаў гучала па-беларуску.
Валер Каліноўскі, Менск Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Віктар Гайсёнак сёньня выклаў пазыцыю Беларусі ў справе рэфармаваньня ААН і назваў некаторыя ініцыятывы, зь якімі выступіць афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Лукашэнкам падчас паседжаньня 60-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН ды юбілейнага саміту арганізацыі.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Уладзімеж Цімашэвіч - сьпікер польcкага парлямэнту, былы прэм’ер-міністар і мініcтар замежных справаў Польшчы, а таксама кандыдат на пасаду прэзыдэнта, нечакана адмовіўся ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах. Гэта азначае, што польскія левыя фактычна згубілі апошні шанец на дзейную прысутнасьць ва ўладзе ў Польшчы на найбліжэйшыя 4 гады, бо наступны польскі ўрад таксама найхутчэй будзе правым.
RFE/RL Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў атрымаў станоўчую адзнаку на іспыце з казаскай мовы.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіруецца ў ЗША, дзе возьме ўдзел у спэцыяльным плянарным пасяджаньні высокага ўзроўню 60-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН. Раней, у 2000-м годзе Аляксандар Лукашэнка прымаў удзел ў саміце тысячагодзьдзя, які таксама праводзіўся ў рамках ААН.
Іна Студзінская , Менск Аляксандар Лукашэнка 12 верасьня падпісаў указ “Аб унясеньні дапаўненьняў і зьмяненьняў ва ўказ ад 3 сьнежня 1994 году №250”. Дакумэнтам прадугледжваецца парадак вызваленьня прэзыдэнтам ад крымінальнай адказнасьці асобаў, якія зьдзейсьнілі эканамічныя, фінансавыя злачынствы.
Галіна Прыгара, Нью-Ёрк Паездку Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Ёрк нельга назваць “візытам у ЗША”, як зрабіла гэта ўрадавае агенцтва БелТА. Ні ўрад ЗША, ні ўрадавыя арганізацыі, ні нават проста якія-небудзь амэрыканскія арганізацыі Лукашэнку ў ЗША не запрашалі. Не запрашала яго і мэрыя Нью-Ёрку. Наколькі вядома на гэты момант, ніякія афіцыйныя асобы не плянавалі ніякіх спатканьняў з Лукашэнкам.
RFE/RL Палітычны аналітык Віталь Портнікаў камэнтуе крызыс улады ва Ўкраіне:
Алена Струвэ, Менск “Эўрапейскі зьвяз імкнецца да таго, каб на саміце ААН была дасягнутая дамова адносна рэфармаваньня камісіі па правах чалавека ў Раду па правах чалавека, супраць чаго выступаюць дэлегацыі Кубы, Расеі, Беларусі, Пакістану ды некаторых іншых краінаў”, перадае са спасылкай на старшыню Эўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу інфармацыйнае агенцтва "Reuters".
Валер Каліноўскі, Менск Менскія ўлады запэўнілі Аляксандра Бухвостава, старшыню аргкамітэту Кангрэсу дэмакратычных сілаў, што падтрымаюць правядзеньне апазыцыйнага форуму. Кіраўнік ідэалягічнай управы Менскага гарвыканкаму парэкамэндаваў будынак Палацу культуры Менскага аўтамабільнага заводу. Аднак частка актывістаў апазыцыі апасаецца правакацыяў з боку ўладаў і зрыву вылучэньня на кангрэсе адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году.
Алесь Дашчынскі, Менск 14 верасьня пачынаецца візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў ААН у Нью-Ёрку, дзе ён возьме ўдзел у спэцыяльным пленарным паседжаньні 60-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН. На юбілейны саміт зьбяруцца 175 лідэраў краін сьвету. Выступ А.Лукашэнкі заплянаваны на 15 верасьня. Прэзыдэнта Беларусі называюць невыязным у сувязі з прымяненьнем візавых санкцыяў на ўезд у ЗША і краіны Эўрапейскага зьвязу. Як ставяцца да гэтай паездкі А.Лукашэнкі вядомыя ў Беларусі асобы?
Любоў Лунёва, Менск Прэс-служба прэзыдэнта распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што 12 верасьня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжаны парадак вызваленьня кіраўніком краіны ад крымінальнай адказнасьці асобаў, якія зьдзейсьнілі злачынствы, зьвязаныя з нанясеньнем стратаў дзяржаўнай уласнасьці.
Юры Дракахруст, Прага “Саміт ААН перад пагрозай правалу” – такі прагноз сустрэчы лідэраў краінаў сьвету дае ў сёньняшнім нумары брытанская "Financial Times". Паводле выданьня напярэдадні саміту няма згоды ні па адным пытаньні рэфармаваньня самага прадстаўнічага форуму сьвету. Са зьместам публікацыі вас азнаёміць наш карэспандэнт.
Паводле БелаПАН Паводле разьлікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, прэзыдэнцкія выбары 2006 году будуць каштаваць дзяржаўнаму бюджэту Беларусі прыблізна 35 мільярдаў рублёў або каля 16 мільёнаў даляраў ЗША. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік.
Валер Каліноўскі, Менск Менскія ўлады запэўнілі старшыню аргкамітэту ў правядзеньні Кангрэсу дэмакратычных сілаў Аляксандра Бухвостава наконт падтрымкі ў правядзеньні апазыцыйнага форуму. Кіраўнік ідэалягічнай управы Менскага гарвыканакаму парэкамэндаваў для правядзеньня кангрэсу будынак Палаца культуры Менскага аўтамабільнага заводу.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Tакі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары аўтарытэтнага польскага штодзёньніка. Паводле аўтара матэрыялу, нягледзячы на высілкі польскіх дыпляматаў, не выглядае, каб у Брусэлі значна ўзрасла зацікаўленасьць падзеямі ў Беларусі.
Юлія Шарова, Менск Учора Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з кубінскім амбасадарам Фэліксам Карбальё й перадаў праз дыплямата запрашэньне Фідэлю Кастро прыехаць у Менск. Нашая карэспандэнтка высьвятляла, як беларусы ставяцца да гэтай ініцыятывы кіраўніка краіны.
Алесь Дашчынскі, Менск Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка намерваецца ўзначаліць беларускую афіцыйную дэлегацыю, якая неўзабаве накіруецца ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў Сусьветнай канфэрэнцыі на найвышэйшым узроўні. Канфэрэнцыя адбудзецца 14– 16 верасьня.
Уладзімер Глод, Менск Сёньня і заўтра ў Брусэлі камітэт у справах зьнешняй палітыкі Эўрапарлямэнту будзе разглядаць сытуацыю ў Беларусі. Паводле кіраўніка дэлегацыі ў сувязях зь Беларусьсю польскага дэпутата Богдана Кліха, папярэдне мяркуецца, што ў цэнтры ўвагі эўрапейскіх парлямэнтараў стануць пытаньні аб парушэньні правоў беларускіх палякаў, аб вяшчаньні на Беларусь радыёстанцыі "Нямецкая хваля" ды іншыя.
Загрузіць яшчэ