Кастусь Бандарук, Прага Амэрыканская газэта "Вашынгтон Пост" апублікавала артыкул Філіпа Кэнікота пад загалоўкам “Простымі прыладамі актывісты ў Беларусі будуюць рух”. Паводле амэрыканскай газэты, у кансьпіратыўных умовах, за кухоннымі сталамі, у парках і рэстаранах, у Беларусі высьпявае беларуская “аранжавая рэвалюцыя”, а ўрад Лукашэнкі робіць усё, каб не дапусьціць яе. Шмат фактаў апісаных у артыкуле добра вядомыя нашым слухачом, аднак публікацыя цікавая тым, як амэрыканцы бачаць і ацэньваюць разьвіцьцё падзеяў ў Беларусі... Са зьместам артыкулу вас пазнаёміць наш карэспандэнт.