Юлія Цімашэнка зрабіла эфэктны палітычны жэст. Яна, адзін з вобразаў аранжавай рэвалюцыі, працягнула руку свайму паплечніку на нядаўніх барыкадах.
(Цімашэнка: ) “Я хачу прапанаваць Віктару Андрэевічу проста вярнуцца на год назад. Хачу прапанаваць зноў разам аб’яднаць нашы сілы, цалкам аб’яднаць усе нашы стратэгіі і разам сфармаваць урад. І гэта павінен быць моцны ўрад.”
Цяпер – чарга прэзыдэнта: ці зможа ён прыняць прапанову Цімашэнкі. Шмат рэзкіх словаў была сказана Віктарам Юшчанкам цягам апошніх двух тыдняў, пасьля таго, як ён адправіў былую паплечніцу ў адстаўку. Учора ў парлямэнце, прапаноўваючы кандыдатуру рэгіянальнага губэрнатара Юрыя Еханурава наўзамен Цімашэнцы, прэзыдэнт чарговым разам востра скрытыкаваў ейную працу як кіраўніка ўраду і заявіў, што стабільнасьць дзяржавы была пад пагрозай.
(Юшчанка: ) “Я перакананы, што ва Ўкраіне быў пачаты цынічны плян руйнаваньня ўлады. Цынічны плян. Прычым, да гэтага пляну спрычыніліся і хтосьці з Майдану, і хтосьці з тых, хто хацеў яго разагнаць.”
Нават калі Цімашэнка і адчула ў гэтых словах зьнявагу, яна сёньня ў часе сваёй прэсавай канфэрэнцыі зрабіла выгляд, што нічога не адбылося, і заявіла, калі ў прэзыдэнта на гэта будзе воля, дык яна зараз жа гатова сесьці за стол перамоў і вярнуцца да супрацоўніцтва, працягваць рэалізацыю ўсіх тых праграмаў, якія яны разам плянавалі для росквіту Ўкраіны.
Аналітыкі адзначаюць, што вяртаньне Цімашэнкі азначала б цяпер згубу ўласнага твару Віктара Юшчанкі, і магло б рэзка павысіць ейны рэйтынг на наступных парлямэнцкіх выбарах. Іншыя назіральнікі лічаць, што кампраміс у стратэгічных мэтах быў бы нядрэнным. Так, на думку, былога дарадцы Цімашэнкі ў зьнешнепалітычных пытаньнях Грыгорыя Няміры, яна магла б прыняць акцэнт Юшчанкі на важнасьці калегіяльнага адзінства ўраду і кабінэту. А Юшчанка са свайго боку мог бы прызнаць, што змаганьне з карупцыяй павінна весьціся з большай энэргіяй, чым раней.