Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць удзельнікаў галадоўкі ў Берасьці можа павялічыцца


Алег Супрунюк, Берасьце Да прадпрымальнікаў-уладальнікаў маршрутных таксовак, якія пачалі галадоўку 20 верасьня, зьбіраюцца далучыцца некаторыя іхныя калегі.

Браць удзел у акцыі пратэсту зьбіраюцца тыя берасьцейскія прадпрымальнікі, якім падатковая інспэкцыя ўжо выставіла патрабаваньне сплаціць збор за выкарыстаньне увезеных на тэрыторыю Беларусі аўтамабіляў у камэрцыйных мэтах.

Збор усталяваны паводле указу Лукашэнкі №140 летась, у красавіку, аднак сплачваць яго прымушаюць уладальнікаў іншамарак, якія ўвезеныя да выхаду гэтага ўказу. Такім чынам ад прадпрымальнікаў патрабуюць дадаткова пералічыць у бюджэт ад 20-ці да 50-ці мільёнаў рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG