Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня Ў Горадні на плошчы Леніна міліцыянты затрымалі журналістаў, якія пратэставалі супраць таго, што выходзіць “самазванчы” пірацкі “Głos znad Niemna”. Улады не даюць выпускаць сваю газэту Саюзу палякаў, які насамрэч зьяўляецца заснавальнікам “Głosu”. Сярод затрыманых – галоўны рэдактар “Głosu znad Niemna” Анджэй Пісальнік, ягоныя супрацоўнікі Інэса Тодрык, Ігар Банцар, а таксама галоўны рэдактар часопіса “Magazyn Polski” Андрэй Пачобут і карэспандэнт газэты “Салідарнасць” Іван Роман. Іх даставілі ў пастарунак, а пасьля абеду — у суд.