Сяргей Астраўцоў, Горадня Сям’я кіраўніка страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага атрымала ад яго з калёніі ліст. Ён паведамляе, што яго не ўключылі ў сьпіс тых, хто падлягае амністыі, абвешчанай да 9 траўня. Яму гэта стала вядома загадзя, а 30 чэрвеня палітвязьня выклікалі на камісію ў справах амністыі і сказалі, што яму адмоўлена ў выкарыстаньні адносна яго амністыі, бо ён зьяўляецца “злосным парушальнікам”. Валеры Леванеўскі зазначае, што ён гэта прадбачыў.