Алена Струвэ, Менск Юта Лімбах, прэзыдэнт інстытуту імя Гётэ – міжнароднай культурніцкай установы, якая мае свае прадстаўніцтва ў большасьці краінаў сьвету – называе ўмовы працы ў Беларусі аднымі з найбольш складаных. Колішні прэзыдэнт Нямецкага Канстытуцыйнага суду заявіла ў інтэрвію радыё "Deutschlandfunk" і газэце "Leipziger Volkszeitung", што ў краінах, дзе такія паняцьці як свабода меркаваньняў, прэсы, сходаў, інфармацыйных абменаў значаць вельмі мала, рабіць культурніцкія праекты вельмі няпроста, паколькі там інстытут імя Гётэ ўспрымаецца як агент заходняга імпэрыялізму.