Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне на ініцыятыву літоўскіх дэпутатаў адбылася дыскусія аб Беларусі


Тацяна Поклад, Вільня У Вашынгтоне ў часе дыскусіі за круглым сталом сябраў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ і парлямэнтароў ЗША было абмеркаванае пагаршэньне сытуацыі ў сфэры дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Абмяркоўвалася таксама, чым дэмакратычныя краіны сьвету маглі б дапамагчы Беларусі. Асноўным дакладчыкам выступіў сябра літоўскай парлямэнцкай дэлегацыі ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Аўдроніс Ажубаліс, віцэ-старшыня камітэту замежных справаў Сойму Літвы. Кансэрватар А.Ажубаліс – сябра літоўскай парлямэнцкай групы “За дэмакратычную Беларусь”, дзе ён адказны за прэзантацыю праблемаў дэмакратызацыі Беларусі перад міжнароднай грамадзкасьцю.

У дыскусіі выказаліся кангрэсмэны ЗША, парлямэнтары зь Вялікай Брытаніі, Польшчы, Латвіі, Украіны, Швэцыі ды іншых краінаў. Акцэнтавалася, што ў супрацоўніцтве зь Беларусьсю надалей павінна актыўна ўдзельнічаць АБСЭ, што дапаможа, як мяркуецца, дасягнуць справядлівага і адкрытага працэсу выбараў у Беларусі.

Літоўскія парлямэнтары з дэлегацыі ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Аудроніс Ажубаліс, Віргініюс Домаркас, Армінас Лідзяка прапанавалі стварыць міжпарлямэнцкую структуру (сетку) для каардынацыі парлямэнтароў, якія падтрымліваюць дэмакратычныя працэсы у Беларусі. Гэта ня першая падобная прапанова з боку літоўскіх дэпутатаў – як паведамляла беларуская “Свабода”, увосені летась стварыць міжпарлямэнцкую структуру альбо форум для працы зь Беларусьсю прапанаваў дэпутат Сойму Літвы Вацлаў Станкевіч, ранейшы дакладчык па Беларусі ад літоўскай дэлегацыі у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG