Вынікі суду – штрафам пакараны двое зь пікетоўцаў. На 200 базавых адзінак Андрэй Пачобут, гэта 5 мільёнаў 125 тысяч рублёў. І на 20 базавых адзінак аштрафаваны Ігар Банцар. Іх судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце і непадпарадкаваньне міліцыі. Суд над астатнімі ўдзельнікамі пікету адбудзецца ў пятніцу.
Сёньняшняя акцыя адбывалася скончылася вельмі хутка. Міліцыянты пачалі абступаць пікетоўцаў амаль адразу пасьля таго, як ім удалося разгарнуць свой транспарант цалкам. На ім было напісана па-польску: “Аддайце палякам “Głos znad Niemna”.
(Міліцыянт: ) “Вы аказваеце непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Я сказаў: спыніць вашыя дзеяньні”.
Пастарунак знаходзіцца непадалёк ад плошчы, і пікетоўцаў павялі туды пешшу. У гэты час галоўны рэдактар “Głosu znad Niemna” Анджэй Пісальнік сказаў для нашага Радыё наступнае:
(Пісальнік: ) “Акцыя доўжылася хіба менш за хвіліну. Гэта сьведчыць толькі пра тое, што гэтую уладу настолькі вольнае слова пужае, што яна змабілізавала вось якія вялікія сілы міліцыі і іншых органаў, падазраю, таксама і КГБ, каб не дапусьціць маленькага пікету”.
Пікетоўцы не пасьпелі раздаць свае ўлёткі з заклікам: “Аддайце палякам “Głos znad Niemna”!" Яны былі надрукаваныя на беларускай і польскай мовах. Ва ўлётцы гаворыцца:
"Мы, супрацоўнікі тыднёвіка “Głos znad Niemna”, пратэстуем супраць захопу ўладай Горадні, а таксама беларускімі спэцслужбамі адзінай у Беларусі газэты польскай меншасьці. Газэта, якая выходзіць сёньня пад шыльдай “Głosu znad Niemna”, ня мае нічога агульнага з Саюзам палякаў".
Ва ўлётцы гаворыцца таксама, што ўлады спрабуюць прадставіць палякаў як неляяльных да дзяржавы і варожых беларусам грамадзянаў. Якраз адным з галоўных элемэнтаў гэтай “прапагандысцкай вайны” сталася перайманьне ўладамі газэты “Głos znad Niemna”, зазначаюць аўтары ўлёткі.