Актывісты БНФ зрабілі дзьве тысячы ўлётак да гэтага дня. Ва ўлётках яны павіншавалі магілёўцаў з Днём вызваленьня Менску і ўсёй Беларусі ад фашыстоўскіх захопнікаў. Аднак разам з тым дэмакраты адзначылі, што сапраўдны Дзень незалежнасьці для беларусаў – 27 ліпеня, калі ў 1990 годзе была прынятая Дэклярацыя аб сувэрэнітэце.
Гэтыя ўлёткі сёньня магілёўскія сябры БНФ раздалі людзям у цэнтры Магілёва – на пешаходнай вуліцы Ленінскай.
Таксама 3 ліпеня адбыўся сход дэмакратычнай грамадзкасьці Шклоўшчыны. У ім бралі ўдзел 27 чалавек са Шклова і сельскага раёну, якія прадстаўлялі розныя арганізацыі. Там былі прадстаўнікі партыі БНФ, сацыял-дэмакраты, а таксама сябры грамадзкіх арганізацыяў.
Шклоўцы абралі двух дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў. Гэта Пётар Мігурскі, прадстаўнік сацыял-дэмакратычнай партыі, які працуе ў вытворчым аб’яднаньні “Магілёўэнэрга”. Другі дэлегат – прадстаўнік партыі БНФ Уладзімер Восіпаў, пэнсіянэр, які жыве на тэрыторыі Рыжкавіцкага сельскага савету
Сход шклоўцаў адбыўся ў лесе, усё прайшло без ускладненьняў.