Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня ТБМ крытыкуе "беларускія" пляны "Нямецкай хвалі"


Паводле БелаПАН Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў накіраваў ліст паслу Нямеччыны ў Беларусі Марціну Гэкеру. У лісьце старшыня ТБМ крытыкуе пляны стварэньня зь сёлетняга кастрычніка расейскамоўнай перадачы “Белорусская хроника” ў рамках эфіру расейскай службы радыё “Нямецкая хваля”.

“Паводле вынікаў перапісу 1999 году, – нагадвае Алег Трусаў, – 76 працэнтаў грамадзян Беларусі назвалі беларускую мову сваёй роднай. Зыходзячы з гэтага, пазыцыя радыёстанцыі ўяўляецца максымальна непаважлівай ў дачыненьні да беларускага народу, яго мовы й культуры”.

На думку Трусава, найбольш адэкватным крокам нямецкага боку “было б стварэньне беларускай рэдакцыі на нямецкім радыё”.

Старшыня ТБМ адправіў лісты аналягічнага зьместу генэральнаму дырэктару й дырэктару расейскай службы радыё “Нямецкая хваля”.

У інтэрвію кампаніі БелаПАН Алег Трусаў таксама зазначыў, што ў выпадку атрыманьня адмоўнага адказу кіраўніцтва ТБМ арганізуе лісты сяброў таварыства ў пасольства Нямеччыны з патрабаваньнем стварыць на радыё “Нямецкая хваля” беларускамоўную рэдакцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG