Адвакат Міхаіл Хоміч ня хоча камэнтаваць рашэньне Сяргея Скрабца пра адмову ад ягоных паслугаў, пакуль сам не паразмаўляе са сваім падабаронным. Адзінае, што ён пацьвердзіў, — тое, што ў апошні тыдзень яны кантактуюць значна радзей. Адвакат і падабаронны дамовіліся, што юрыст прыбудзе ў ізалятар толькі ў тым выпадку, калі зьявіцца пільная патрэба. Але на сёньняшні дзень такой неабходнасьці, мабыць, няма, лічыць Міхаіл Хоміч:
(Хоміч: ) “Не, ён мяне яшчэ не выклікаў”.
Жонка вязьня Аляксандра гаворыць, што цяпер ёй цяжэй атрымліваць зьвесткі пра стан мужа — берасьцейскі сьледчы Андрэй Ліванаў, які пачынаў справу, знаходзіцца ў чарговым адпачынку:
(Скрабец: ) “Мы цяпер нічога ня ведаем пра мужа. Мне апошнімі днямі часта тэлефануюць і пытаюцца: мы чулі, што Сяргея перавялі ў Менск, ці праўда гэта? Але я дакладна ведаю, што яго не перавялі, бо ўчора нашыя знаёмыя заносілі яму перадачу. І яе ўзялі. Калі перадачу прынялі, значыць, ён там”.
Сяргей Скрабец сапраўды па-ранейшаму знаходзіцца за кратамі ў Берасьці, пра гэта паведаміў сьледчы ў асабліва важных справах пракуратуры Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Цераховіч, да якога перайшлі ўсе матэрыялы, зьвязаныя зь Сяргеем Скрабцом.
На пачатку наступнага тыдня Сяргея Скрабца могуць пабачыць ягоныя бацькі, якія зьбіраюцца наведаць сьледчы ізалятар. Адпаведны дазвол ім паабяцаў даць Вячаслаў Цераховіч, паведаміла Аляксандра Скрабец:
(Скрабец: ) “Бацькі на наступным тыдні паедуць. Возьмуць дазвол на сустрэчу і паедуць. Магчыма, у панядзелак альбо аўторак”.