Тацяна Поклад, Вільня Адзіны кандыдат у прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Міленкевіч сёньня ў Вільні сустрэўся з прэзыдэнтам Літвы Валдасам Адамкусам, а таксама зь літоўскімі парлямэнтарамі і студэнтамі Віленскага ўнівэрсытэту.
Алесь Дашчынскі, Менск Палітыкі камэнтуюць прынятыя Палатай прадстаўнікоў у першым чытаньні папраўкі да крымінальнага заканадаўства, якія прадугледжваюць узмацненьне адказнасьці за дзеяньні, “накіраваныя супраць чалавека і грамадзкай бясьпекі”.
Алена Струвэ, Менск Ёрг Таўс разам зь іншымі сябрамі нямецкага парлямэнту прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў беларуска-нямецкім Менскім форуме. Учора ў часе адкрыцьця форуму дэпутаты Палаты прадстаўнікоў запрасілі сваіх нямецкіх калегаў на сустрэчу ў будынак беларускага парлямэнту. Але сустрэча, якая была заплянаваная сёньня, не адбылася.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч прыняў сёньня ў Варшаве непрызнаваную афіцыйным Менскам старшыню СПБ Анжаліку Борыс. Пасьля сустрэчы кіраўнік польскага ўраду, сярод іншага, заявіў, што ў Польшчы працягнецца праца над “картай паляка” у тым ліку і для грамадзянаў Беларусі.
Валер Каліноўскі, Менск Самыя масавыя страйкі і пратэсты рабочых у новай гісторыі Беларусі адбыліся ў красавіку–травені 1991 году, калі сотні тысячаў працаўнікоў з большасьці менскіх заводаў выйшлі на цэнтральныя праспэкты і плошчы сталіцы Беларусі, пратэстуючы супраць падвышэньня цэнаў. У 1995 годзе, ужо за часоў прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі страйкавалі машыністы менскага мэтро, той страйк быў падаўлены ўладамі шляхам масавых звальненьняў.
Радыё Свабода У Славаччыне саміт арганізацыі “Цэнтральна-эўрапейская ініцыятыва” завяршыўся прыняцьцем рэзалюцыі, якая асуджае парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
Браніслава Станкевіч, Віцебск Раённая пошта адмовілася падпісваць на недзяржаўную газэту “Вольнае Глыбокае”. Папярэджаньне пра гэта атрымаў галоўны рэдактар выданьня Ўладзімер Скрабатун. У лісьце на ягонае імя гаворыцца, што з 1 сьнежня дамова з поштаю скасавана, бо “раённы вузел сувязі шануе сваю дзелавую рэпутацыю і мусіць прыняць захады для стварэньня ўмоваў якаснай працы ва ўсіх паштовых аддзяленьнях”.
Уладзімер Глод, Менск Пра гэта генэрал Сьцяпан Сухарэнка заявіў сёньня падчас прадстаўленьня дэпутатам Палаты прадстаўнікоў дадаткаў і зьмяненьняў у Крымінальны кодэкс ды некаторыя іншыя заканадаўчыя акты, зьвязаныя з грамадзкай бясьпекай.
Уладзімер Глод, Менск У Крымінальным кодэксе можа зьявіцца новы артыкул — “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусі”. Нежаданьнем паўтарыць у Беларусі каляровыя рэвалюцыі патлумачыў неабходнасьць зьменаў заканадаўства, якое тычыцца грамадзянскай бясьпекі, старшыня КДБ Беларусі Сьцяпан Сухарэнка, які 25 лістапада прадставіў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў гэты дакумэнт.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У архіўных дакумэнтах Варшаўскай дамовы, якія гэтымі днямі рассакрэціла міністэрства абароны Польшчы, знойдзеная мапа з плянам ядзернага ўдару па Заходняй Эўропе.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі пачаў разгляд скаргі Беларускага Хэльсынскага камітэту на Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Сёньня ў бакоў была апошняя магчымасьць замірыцца, але гэтага не адбылося.
Алесь Дашчынскі, Менск Студэнтку 4 курсу факультэту міжнародных эканамічных дачыненьняў Тацяну Хому выключылі зь Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту.
Алена Струвэ, Менск Намесьнік старшыні Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч узяў сёньня ўдзел у “Менскім форуме-2005”. Свой невялікі выступ ён прысьвяціў дачыненьням эўрапейскіх структураў зь Беларусьсю.
Аляксандар Уліцёнак, Менск Закрыцьцё апазыцыйных выданьняў, абмежаваньні ў дастаўцы іх да чытачоў рэзка актуалізавалі ролю інтэрнэт-выданьняў. Апошнім часам у Сеціве зьявіліся такія новыя сайты зь нецэнзураванай палітычнай інфармацыяй, як вэб-сайт Аляксандра Мілінкевіча www.milinkevich.org, вэб-сайт Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ www.pbpf.org, праекты euramost.org, bel-svoboda.net, ды іншыя. Вялікай папулярнасьцю карыстаецца сайт Паўла Шарамета “Беларускі партызан” – www.belaruspartisan.org.
Міхал Карневіч, Горадня Сёньня раніцай на чарговым допыце ў сьледчага гарадзенскай міліцыі пабывала актывістка непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Інэса Тодрык. Сьледчы Натальля Гайдаш некалькі разоў запрашала Інэсу Тодрык на допыт праз тэлефон. Але тая адказвала, што бяз позвы ў міліцыю ня пойдзе, паколькі ня ведае з кім яна размаўляе па тэлефоне.
Уладзімер Глод, Менск Сёньня мае адбыцца незаплянаванае паседжаньне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Дэпутаты разгледзяць дадаткі і зьмены ў некаторыя заканадаўчыя акты, якія датычаць узмацненьня адказнасьці “за дзеяньні, накіраваныя супраць чалавека і грамадзкай бясьпекі”.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня былі затрыманыя кіраўнік і сябры Гарадзенскага абласнога штабу адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча. Іх пратрымалі ў пастарунку больш як дзьве гадзіны. Міліцыянты наклалі штраф 250 тысяч рублёў.
Віталь Цыганкоў, Прага Аляксандр Лукашэнка ня мае намеру адмаўляцца ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах узамен на грошы, якія яму нібыта прапаноўвае Захад. Гэтак, прынамсі, сьцьвярджае прэсавай служба кіраўніка Беларусі.
Алена Струвэ, Менск Увечары 24 лістапада ў менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры пачаў працаваць “Менскі форум-2005”. Традыцыйныя ўдзельнікі гэтай восьмай нямецка-беларускай імпрэзы — вядомыя ў абедзьвюх краінах палітыкі, грамадзкія дзеячы, навукоўцы, бізнэсоўцы, журналісты. Што да арганізатараў “Менскага форуму”, то сёлета гэта нямецкая амбасада ў Беларусі, нямецка-беларускае таварыства ў Бэрліне, бэрлінская Фундацыя навукі і палітыкі.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Справаздаўца ААН Адрыян Сэвэрын заявіў у Варшаве, што яшчэ сёлета будзе падрыхтаваная першая частка справаздачы, прысьвечанай сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Адрыян Севярын сустрэўся ў Варшаве з прадстаўнікамі Саюзу палякаў Беларусі, а таксама актывістамі польскіх праваабарончых арганізацыяў.
Віталь Цыганкоў, Прага Расейскія СМІ шмат пішуць пра ўчорашнюю прэсавую канфэрэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Адны зьвяртаюць увагу найперш на заяву беларускага лідэра пра тое, што ў гэтак званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі ня будзе пасады прэзыдэнта, іншыя з захапленьнем малююць вобраз Беларусі як квітнеючай і беспраблемнай краіны.
Ганна Соусь, Менск Дзевяць гадоў таму ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, у выніку якога была зьмененая Канстытуцыя краіны, а прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкі падоўжаныя на два гады. Як ацэньваюць цяпер вынікі рэфэрэндуму непасрэдныя ўдзельнікі тых падзеяў?
Ганна Соусь, Менск Восем гадоў таму, 24 лістапада 1997 году, паводле рашэньня Гаспадарчага суду быў спынены выхад газэты “Свабода”. Гэта было першае закрыцьцё незалежнага выданьня ў часе прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. Як згадвае тагачасны выдавец “Свабоды” Павал Жук, умовы, у якіх існавалі незалежныя мэдыі восем гадоў таму, істотна адрозьніваюцца ад цяперашніх.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія мэдыі - ня толькі газэты, але таксама радыё і тэлеканалы, шмат расказваюць сёньня пра падзеі ў Беларусі. Польскія журналісты спадзяюццца на тое, што сваімі публікацыямі дапамогуць беларускім калегам.
Алена Струвэ, Менск Сёньня а 17 гадзіне ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры адкрыецца 8-я па ліку беларуска-нямецкая імпрэза “Менскі форум-2005”. Яе традыцыйныя ўдзельнікі – вядомыя ў абедзьвюх краінах палітыкі, грамадзкія дзеячы, навукоўцы, бізнэсоўцы, журналісты.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская філія аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” працягвае акцыю супраць парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі –ўжо ў першыя дні ёй зацікавіліся сотні тысячаў палякаў.
Алесь Дашчынскі, Менск Cёньня ў Бабруйску адбудзецца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі гораду. Якія ўрокі зрабіла каманда адзінага прэтэндэнта ад апазыцыі з папярэдніх паездак па краіне? Што новага прыдумаюць мясцовыя ўлады для абмежаваньня кантактаў дэмакратычнага лідэра з насельніцтвам?
Алесь Дашчынскі, Менск 24 лістапада 1996 года ў Беларусі адбыўся другі рэфэрэндум. На яго былі вынесены чатыры пытаньні ад кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі – пра перанос дня незалежнасьці на 3 ліпеня; аб зьменах і дапаўненьнях у канстытуцыю; пра свабодную куплю-продаж зямлі; пра адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Дэпутаты Вярхоўнага Савету ініцыявалі тры пытаньні – свой варыянт канстытуцыі, прапанову выбіраць кіраўнікоў мясцовай вэртыкалі непасрэдна жыхарамі і пра тое, што ўсе галіны ўлады павінны фінансававацца адкрыта і толькі з дзяржаўнага бюджэту. Паводле афіцыйных дадзеных насельніцтва адказала “так” на ўсе пытаньні прэзыдэнта. Як ставяцца ў Беларусі да вынікаў гэтага рэфэрэндуму сёньня?
Ігар Карней, Менск Сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі расейскіх мас-мэдыяў сказаў, што ў Беларусі няма ніякіх праблемаў з выдавецтвам і распаўсюдам незалежных выданьняў. Паводле Лукашэнкі, “апазыцыйныя газэты” можна набыць нават у шапіках адміністрацыі прэзыдэнта ці Савету Міністраў. Наш карэспандэнт высьветліў: цэлы шэраг недзяржаўных газэтаў, сярод якіх папулярныя нават сярод дзяржаўных чыноўнікаў “Народная воля” і “БДГ. Деловая газета”, адсутнічае ў асартымэнце згаданых Лукашэнкам шапікаў як мінімум два месяцы.
Юры Дракахруст, Прага Падчас сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “супраць Беларусі вядзецца інфармацыйная вайна, якую аплачвае Захад ужо не саромячыся аплачвае, у тым ліку і ў расейскіх сродках масавай інфармацыі”.
Браніслава Станкевіч, Віцебск. Зварот удзельнікаў ўстаноўчага сходу новага грамадзкага аб''яднаньня да жыхароў вобласьці надрукавала газэта “Віцебскі рабочы”. У ім гаворыцца пра тое, што галоўная мэта “Белай Русі" – гэта "стварэньне ўмоваў для аб''яднаньня прагрэсіўных сілаў на падставе ідэалёгіі беларускай дзяржавы ў інтарэсах забесьпячэньня палітычнай і сацыяльнай стабільнасьці”.
Юры Дракахруст, Прага Падчас сваёй сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка агучыў некалькі ацэнак адзінага кандыдата на прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, не называючы імені свайго апанэнта. Лукашэнка сказаў, што сутнасьць антылукашэнкаўскай апазыцыі – гэта непрыхаваны нацыяналізм. “Той жа так званы адзіны кандыдат ад апазыцыі – гэта чалавек з Беларускага Народнага Фронту" – сказаў Лукашэнка і працягваў “паводле нашай інфармацыі ён праехаўся па Расеі і сёньня крычыць, што яго ледзь ня Пуцін прымаў. Я б хацеў, каб Пуцін цябе прыняў і паглядзеў, што ты за чалавек” – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Алег Грузьдзіловіч, Менск У Беларусь прыбыла дэлегацыя экспэртаў вайсковых сілаў НАТО, якія спэцыялізуюцца ў міратворчай дзейнасьці. Ці стане гэты візыт крокам да ўдзелу Беларусі ў міратворчых апэрацыях?
Альгерд Невяроўскі, Менск А.Лукашэнка падпісаў чарговы дэкрэт, які ўносіць зьмены і дадаткі ў ягоны сакавіцкі дэкрэт “Аб некаторых мерах дзеля супрацьдзеяньня гандлю людзьмі”. Цяпер арганізацыі, што займаюцца кароткатэрміновым працаўладкаваньнем студэнтаў за мяжой, павінны мець адпаведную ліцэнзію, а выяжджаць у іншыя краіны для ўдзелу ў спартовых альбо культурных мерапрыемствах навучэнцы змогуць толькі з дазволу Міністэрства адукацыі. Праваабаронцы лічаць, што такім чынам улады мацуюць жалезную заслону вакол Беларусі.
Уладзімер Глод, Менск Гэтае пытаньне нечакана ўзьнікла 23 лістапада, калі дэпутаты абмяркоўвалі папраўкі да Крымінальнага кодэксу, якія падрыхтаваў іх калега Віктар Кучынскі. Падчас дыскусіі Вольга Абрамава задала дэпутацкаму корпусу, як яна сама выказалася, рытарычнае пытаньне: “Навошта таптаць закон, калі ён уносіцца не выканаўчай уладай?”
Ігар Карней, Менск Сёньня А.Лукашэнка трэці раз за апошнія тры гады сустракаўся з прадстаўнікамі расейскіх рэгіянальных і сталічных СМІ. Назіральнікі адзначаюць, што падобнай увагай нават беларускіх журналістаў кіраўнік краіны ня цешыць. Пра што гаварыў беларускі лідэр і запрошаныя на прэсавую канфэрэнцыю расейцы?
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня вядучыя польскія газэты выйшлі з чорнымі плямямі на знак пратэсту супраць адсутнасьці свабоды слова ў Беларусі. Між тым, польскія мэдыі шмат пішуць пра перасьлед беларускімі ўладамі польскай гарцэрскай арганізацыі ў Беларусі. Прыкладам, Gazeta wyborcza паведамляе, што бацькам дзяцей, якія належаць да арганізацыі, пагражалі звальненьнем з працы.
Міхал Карневіч, Горадня Сёньня ў Польшчу беларускія памежнікі не пусьцілі дзьвюх актывістак непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў: Інэсу Тодрык і Анжаліку Арэхву.
Уладзімер Глод, Менск “Заява прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса пра тое, што Брусэль ставіць пад сумнеў дзяржаўную мяжу паміж Літвой і Беларусьсю, была зробленая мабыць зь няпоўнай ацэнкай працы, якую зрабілі яго падначаленыя”, - такое меркаваньне выказаў сёньня старшыня Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі Аляксандар Паўлоўскі падчас абмеркаваньня ў Палаце прадстаўнікоў дадаткаў і зьменаў да Закону “Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь”.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня адбылася другая па ліку вочная стаўка Андрэя Пачобута з дырэктарам шчучынскага Дому польскага Віктарам Богданам.
Ігар Карней, Менск
Міхал Стэльмак, Менск Да нядаўняга часу Барысаў быў сярод тых нешматлікіх гарадоў краіны, дзе пасьпяхова разьвівалася мясцовая незалежная прэса. Аднак апошнім часам улады ліквідавалі самую папулярную газэту “Курьер из Борисова” і спрабуюць зараз выціснуць з тамтэйшага мэдыя-рынку старэйшае выданьне рэгіёну – “Барысаўскія навіны”. Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў аб’ядноўваюць намаганьні для супрацьдзеяньня ціску ўладаў.
Іна Студзінская, Менск Агляд недзяржаўнай прэсы 23 лістапада
Ігар Каней, Менск Зьявіліся першыя кадравыя “ахвяры” сярод прыхільнікаў Аляксандра Мілінкевіча – прэтэндэнта ад аб’яднанай апазыцыі сілаў на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах. Пасьля сустрэчы са студэнтамі Баранавіцкага недзяржаўнага эканоміка-юрыдычнага каледжу вымушаны быў напісаць заяву аб звальненьні выкладчык Віктар Сырыца. Кіраўніцтва гэтай установы неадкладна было выкліканае на дыван у Міністэрства адукацыі, дзе вымушанае было вырашаць дылему: альбо “мяцежны” Сырыца,альбо пэрспэктыва не прайсьці пры канцы году атэстацыю.
RFE/RL Бабруйская ідэалягічная "вэртыкаль" стварае перашкоды кантактам Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі гораду. Візыт прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў у Бабруйск адбудзецца 24 лістапада.
Уладзімер Глод, Менск У гэтым перакананая абсалютная бальшыня тых беларусаў, што сталі непасрэднымі сьведкамі памаранчавай рэвалюцыі, якая роўна год таму пачалася з кіеўскага Майдану. Якія ўспаміны засталіся ў прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі ад леташніх падзеяў, ці вераць яны ў магчымасьць рэвалюцыі ў Беларусі?
Алена Струвэ, Менск Камэнтуючы рашэньне “Белпошты” спыніць у будучым годзе распаўсюд сярод падпісчыкаў 13 незалежных беларускіх выданьняў, генэральны сакратар Міжнароднай журналісцкай фэдэрацыі Айдан Уайт заявіў: “Гэта частка цынічнай і непрыгожай кампаніі, мэта якой прымусіць замоўкнуць незалежныя беларускія галасы напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў”.
Аляксей Дзікавцікі, Варшава “Лукашэнка ўжо ведае вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў наступным годзе”, – такі загаловак мае артыкул, зьмешчаны сёньня ў польскай “Gazecie Wyborczej”. Больш падрабязна са зьместам публікацыі вас пазнаёміць наш варшаўскі карэспандэнт.
Віталь Цыганкоў, Прага Сёньня Ангела Мэркель афіцыйна прыведзеная да прысягі ў якасьці канцлера Нямеччыны. Мэркель, дачка пастара з ГДР, стала першай жанчынай – кіраўніком ураду ў гісторыі Нямеччыне. Якую зьнешнюю палітыку будзе праводзіць новы кабінэт?
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польшча ў бліжэйшым часе рассакрэціць архівы Варшаўскай дамовы – пра гэта заявіў новы міністар абароны Польшчы Радаслаў Сікорскі. Паводле гісторыкаў, архіўныя дакумэнты могуць дапамагчы адказаць на шэраг дагэтуль нявысьветленых пытаньняў з гісторыі ПНР і усяго “ўсходняга блёку”.
Загрузіць яшчэ