Новы польскі прэм’ер справай даводзіць, што заявы аб дапамозе палякам, што жывуць у Беларусі не былі толькі перадвыбарчымі лёзунгамі – цягам тыдня ён двойчы сустрэўся з прадстаўнікамі непрызнаванага афіцыйным Менскам кіраўніцтва СПБ, прычым сёньня асабіста з Анжалікай Борыс.
Пасьля сустрэчы з кіраўніком польскага ўраду, якая была закрытай для мэдыяў, спадарыня Борыс cказала:
(Борыс: ) “Прэм’ер-міністар заявіў, што Польшча будзе дапамагаць нам, што ўрад вернецца да разгляду пытаньня аб “карце паляка”. Будзе створаная пасада адмысловага ўпаўнаважанага ўраду ў справах дапамогі палякам на ўсходзе, асабліва ў Беларусі”.
Працы над “картай паляка”, на ўзор “карты вугорца”, што Вугоршчына дае румынскім вугорцам, пачалася яшчэ ў Сэнаце мінулага скліканьня. “Карта паляка” павінна была быць нечым накшталт “нацыянальнай візы”, якая сьведчыць аб тым, што продкі яе ўладальніка ці ён сам некалі мелі польскае грамадзянства і належаць да польскага народу.
Прапаноўвалася таксама даць шэраг льготаў на ўезд і, прыкладам, вучобу ўладальнікам “карты паляка” ў Польшчы.
Між тым сам Казімеж Марцінкевіч заявіў, што ў часе сустрэчы з кіраўнікамі найбуйнейшых краінаў Эўразьвязу ўжо закранаў пытаньні сытуацыі ў Беларусі. Паводле ягоных словаў, усе справы, зьвязаныя зь Беларусьсю, павінны вырашацца менавіта на ўзроўні кіраўніцтва Эўзразьвязу, а Брусэль мусіць яшчэ больш актыўна цікавіцца беларускай сытуацыяй.
Польскі прэм’ер, аднак, не адказаў наўпрост на пытаньне журналістаў, ці будзе Варшава дамагацца ўвядзеньня эмбарга на імпарт беларускіх тавараў у краіны Эўразьвязу.
***
Учора Анжаліка Борыс заявіла журналістам, што ў хуткім часе, магчыма, ня будзе мець магчымасьці выехаць у Польшчу.
(Борыс: ) “Адзін з памежнікаў, беларускіх памежнікаў, калі я перасякала мяжу, заявіў літаральна наступнае: “Вы ж ведаеце, што вы едзеце ў Польшчу ўжо апошні раз”.