Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія газэты пратэстуюць супраць адсутнасьці свабоды слова ў Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня вядучыя польскія газэты выйшлі з чорнымі плямямі на знак пратэсту супраць адсутнасьці свабоды слова ў Беларусі. Між тым, польскія мэдыі шмат пішуць пра перасьлед беларускімі ўладамі польскай гарцэрскай арганізацыі ў Беларусі. Прыкладам, Gazeta wyborcza паведамляе, што бацькам дзяцей, якія належаць да арганізацыі, пагражалі звальненьнем з працы.

“Польскія гарцэры сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі” – такі загаловак мае артыкул у Gazecie wyborczej. Польскі штодзёньнік расказвае пра польскую гарцэрскую арганізацыю ў Беларусі, якая існуе ад 1989 году і дзейнічае на тэрыторыі ўсёй Беларусі.

Сёлета арганізацыя хацела наладзіць на Гарадзеншчыне зьлёт сваіх дружынаў – гэта, паводле кіраўніка гарцэраў Антона Хамчукова, мелася быць культурная імпрэза “зь песьнямі і танцамі”, але гарадзенсікя ўлады адмовіліся выдзяліць для гэтага залю.

“Улады запрапанавалі гарцэрам наладзіць супольную імпрэзу з рэспубліканскім саюзам моладзі. Але гарцэры трымаюцца ад гэтай прарэжымнай арганізацыі, якую завуць у Беларусі “Лукамолам”, як найдалей і таму вырашылі правесьці значна больш сьціплае мерапрыемства пры дапамозе польскага кансуляту. Зрабіць гэта, аднак, таксама не атрымалася”, - піша польскі штодзёньнік.

Gazeta wyborcza піша, што бацькоў дзяцей, якія ўваходзяць у склад гарцэрскай арганізацыі пачалі запалохваць “звальненьнем з працы і сур’ёзнымі праблемамі, якія будуць мець іхныя дзеці ў школе”. У рэшце рэшт,гарцэры былі вымушаныя адмовіцца ад імпрэзы.

Між тым Rzeczpospolita піша, што перасьлед гарцэрскай арганізацыі выкліканы тым, што гэтая арганізацыя нібыта зьвязаная зь не прызнаванай афіцыйным Менскам старшынёй СПБ Анжалікай Борыс.


На здымках: старонкі сёньняшняй Gazety wyborczej
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG