Пасьля таго ў Менску і іншых гарадах праходзілі толькі невялікія лякальныя страйкі і акцыі пратэсту рабочых, якія ня мелі асаблівага посьпеху, – засьведчыў з нагоды страйку на мотавэлязаводзе Радыё Свабода адзін з арганізатараў акцыяў пратэсту 1991 году дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Антончык.
(Антончык: ) “Відаць, у сацыяльным пляне ў людзей ёсьць нейкі такі стан, калі энэргетыка назапашваецца ў грамадзтве, а потым гэты кацёл выбухае, людзі выходзяць на вуліцы… У 1991 годзе гэта адбылося, і, відаць, ідзе новы пэрыяд назапашваньня такой энэргетыкі.
Сытуацыя ўсюды дастаткова цяжкая. Цяпер рабочым выступіць вельмі цяжка. Былі вельмі жорсткія падаўленьні ўсіх рабочых выступаў, вельмі цяжка зараз людзям працу знайсьці, разбураныя рабочыя арганізацыі на Беларусі. Раней прафсаюзы хоць імітацыю супрацьстаяньня з уладай рабілі. Зараз яны наогул сталі ручнымі.
Урэшце гэтыя супярэчнасьці прывядуць да таго, што ў рабочых калектывах зноў пачнуць зьяўляцца нефармальныя рабочыя арганізацыі. Што тычыцца сёньняшняга страйку на мотавэлязаводзе, то я ведаю, што там вельмі дрэнны стан. Ён працуе на склад амаль што. Няма збыту.
Думаю, што на многіх прадпрыемствах такая ж сытуацыя. Уплыў Лукашэнкі і ўлады на эканоміку мае сваю мяжу, за якую ня выйдзеш. Таму што патрэбныя інвэстыцыі, трэба зрабіць адкрытай эканоміку, стаць дэмакратычнай краінай – і тады будзе ўсё па іншаму”.
Гл. таксама Рабочыя Менскага мотавэлязаводу на паўтары гадзіны перакрылі Партызанскі праспэкт