Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы кажуць, што заявы кіраўніка КДБ Беларусі, аб тым што на тэрыторыі гэтай краіны пры дапамозе грамадзкіх арганізацыяў рыхтуюцца групы для ўдзелу ў вулічных пратэстах, абсалютна беспадстаўныя. Кіраўнікі арганізацыяў з шэрагу тых, якія назваў генэрал Сухарэнка, у сувязі з гэтым параўноўваюць цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі з часамі ваеннага становішча ў Польшчы.