Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі генэрал абвяргае прэзыдэнта Літвы


Уладзімер Глод, Менск “Заява прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса пра тое, што Брусэль ставіць пад сумнеў дзяржаўную мяжу паміж Літвой і Беларусьсю, была зробленая мабыць зь няпоўнай ацэнкай працы, якую зрабілі яго падначаленыя”, - такое меркаваньне выказаў сёньня старшыня Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі Аляксандар Паўлоўскі падчас абмеркаваньня ў Палаце прадстаўнікоў дадаткаў і зьменаў да Закону “Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь”.

Выказваньне прэзыдэнта Літвы, магчыма, зьвязанае з тым, што пагадненьне аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы паміж Літвой і Беларусьсю дагэтуль застаецца непадпісанае. Генэрал Паўлоўскі дадаў таксама, што “магчыма, прэзыдэнту Літвы яшчэ не пасьпелі паведаміць пра зробленую працу. Або тут ёсьць нейкі палітычны момант”.

Старшыня дзяржкамітэту паведаміў, што дэмаркацыя дзяржаўнай мяжы Беларусі зь Літвою фізычна завершаная. Генэрал Паўлоўскі ўпэўнены, што ў 2006 годзе ўсе неабходныя дакумэнты зь літоўскім бокам будуць падпісаныя.

Апроч таго, паведаміў генэрал, на балтыйскім напрамку Беларусь прапануе ўвесьці 11 пунктаў спрошчанага перасячэньня мяжы, перадусім для жыхароў памежных рэгіёнаў. Прынамсі зь Літвою ўжо дасягнутая дамоўленасьць, што кошт гадавой візы для такіх асобаў з абедзьвюх краінаў ня будзе перавышаць 15 эўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG