Журналіст і мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў 12 красавіка ня выйшаў на волю
Палітзьняволеная Натальля Хершэ адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 4 гораду Гомля.
Беларусь на першым месцы ў Эўропе па колькасьці зьняволеных на 100 тысяч чалавек, паводле Паводле міжнароднага цэнтру турэмных дасьледаваньняў.
Палітзьняволеная, праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова сёмы месяц у СІЗА № 1 Менску. Пра што яна піша родным і як сябе адчувае, расказаў яе муж Вадзім Жаромскі.
Апошнім часам палітоляг працуе ў Расеі мэдыякансультантам.
Актыў беларускіх рабочых, незалежных прафсаюзаў і дыяспар запускае свой рух і плятформу «Рабочы рух». Мэта — падрыхтаваць агульнанацыянальны страйк. На думку рабочых, гэта самы дзейсны і бясьпечны мэханізм, каб выказваць пратэст і чыніць ціск на рэжым.
Па дадзеных за 2020 год, у першы раз за міжнароднай абаронай у краінах Эўразьвязу зьвярнуліся 1165 грамадзян Беларусі, вынікае з апублікаванай статыстыкі Eurostat.
27 сакавіка ў цэнтры Менску затрымалі Алеся Герасіменку, намесьніка дырэктара Бізнэс-саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага. Падчас затрыманьня сілавікі пагражалі яму агнястрэльнай зброяй.
Аўкцыён ён правёў у сябе на Фэйсбуку.
Палітзьняволеная Вольга Класкоўская даслала ліст з гомельскай калёніі № 4, у якой адбывае пакараньне за «арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
Гацуру-Яворскую падазраюць у «фінансаваньні беспарадкаў».
Юры Гагарын 12 красавіка 1961 году — 60 гадоў таму — стаў першым чалавекам, які пабываў у космасе. Яго жыцьцё — ад працы ў ліцейным цэху да трыюмфальнага вяртаньня на Зямлю — у фатаздымках
Замежныя турысты, якія правядуць на Мальце ня менш за тры дні, могуць атрымаць да 200 эўра. Ёсьць адна ўмова. Жыльлё неабходна рэзэрваваць непасрэдна ў гатэлі.
85% дарослага насельніцтва Бутану атрымала першую дозу вакцыны ад COVID-19. Аналягічным вынікам могуць пахваліцца Ізраіль і Сэйшэльскія астравы, але там на ўсё спатрэбілася тры месяцы. Бутан зрабіў гэта за восем дзён.
Прапанову АБСЭ аб арганізацыі дыялёгу паміж уладамі Беларусі і грамадзянскай супольнасьцю застаецца ў сіле, заявіла дзейсны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ.
Умовы ўтрыманьня зьняволеных на Акрэсьціна і ў Жодзіне выклікаюць абурэньне беларусаў. У камэрах удвая-ўтрая больш людзей, чым шконак. Не даюць матрацаў і пасьцельнай бялізны. Заліваюць падлогу хлёркай. Катуюць холадам, яркім сьвятлом уначы і моцным гукам. Даводзяць да панічных атак.
Арыштаваны ў «справе палякаў» Анджэй Пачобут даслаў ліст з волі, у якім піша, што ня мае адчаю і ні пра што не шкадуе.
11 красавіка 2011 году ў 17.55 на станцыі мэтро «Купалаўская» ў Менску адбыўся тэрарыстычны акт. Да афіцыйнай вэрсіі гэтага здарэньня пытаньні застаюцца і праз 10 гадоў.
Шчырая размова са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай з нагоды яе 85-годзьдзя пра тое, чым падобныя яе лёс і лёс Сьвятланы Ціханоўскай, страту дачкі, не сымбалічную ролю ўраду ў выгнаньні, яе жыцьцё падчас пандэміі і самыя шчасьлівыя дні.
11 красавіка старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонцы Сурвіле спаўняецца 85 гадоў.
Фотаздымкі зь сямейнага альбому распавядаюць пра тое, што адбывалася за публічным фасадам жыцьця камуністычнага дыктатара Румыніі Нікалае Чаўшэску.
Уладзімер Папковіч не ўступаў у праўладны Саюз пісьменьнікаў Беларусі і з 1981 году заставаўся сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, выселенага ўладамі ў 2006 годзе з Дому літаратара ў Менску.
Што ня так было з PCR-тэстамі ў 35-ці беларусаў, якіх не ўпусьцілі ва Ўкраіну.
Асноўныя падзеі тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Грамадзкія актывісты Віцебшчыны называюць Аду Райчонак «маці віцебскай дэмакратыі».
Беларусы Санкт-Пецярбургу ўжо трэці раз ладзяць «гаражныя распродажы». Людзі прыносяць на «гаражсэйл» непатрэбныя кнігі, вопратку, біжутэрыю, якія добра раскупляюцца.
У Варшаве ў суботу адбыліся сутыкненьні паміж пратэстоўцамі і паліцыяй падчас памятных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 11-й гадавіны гібелі ў авіякатастрофе пад Смаленскам прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага, інфармуе TVN24.
У Вялікабрытаніі ў суботу па ўсёй краіне ладзяцца вайсковыя фэервэркі ў памяць пра прынца Філіпа, які памёр 9 красавіка
Сярод такіх пацярпелых ад выбуху і Алена Лебядзінская — тады працаўніца «Менсктрансу», цяпер пэнсіянэрка. Алена расказала, які сьлед у яе жыцьці пакінуў выбух у мэтро.
Свабода пачынае цыкль публікацый з цытатамі зьняволеных людзей
МУС заявіла, што ў менскім і жодзінскім ізалятарах правялі праверкі і не знайшлі ні ў каго апёкаў вачэй, цяжкага дыханьня ці іншых сымптомаў атручэньня хлёрам.
Пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту з бабруйскага ізалятара выпусьцілі асуджаных за Дзень Волі Сяргея Мардушкова і Паўла Кабанчука. Яны з чатырма іншымі зьняволенымі трымалі галадоўку. Пра яе родзічы даведаліся ад супрацоўнікаў ізалятара, якія папрасілі забраць прынесеныя раней перадачы.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся суд над мінчанкай Юліяй Якубовіч. Ёй пагражаюць 3 гады зьняволеньня.
Нас наўмысна заражалі і забівалі, нам наўмысна адмаўлялі ў мэдычнай дапамозе на дзяржаўным узроўні.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады, ляўрэатка прэміі імя Сахарава Вольга Кавалькова — пра вялікую плынь вымушанай эміграцыі беларусаў, жыцьцё ў Польшчы, працу ў камандзе, помсту ўладаў і час, калі трэба сыходзіць зь дзяржаўнай службы.
Летась 22 сьнежня па прылёце з адпачынку ў менскім аэрапорце затрымалі заснавальніцу «Прэс-клюбу», журналістку Юлію Слуцкую. Ад таго часу яна, як і яе сын Пётар, за кратамі.
Самыя яскравыя і складаныя падзеі ў Беларусі, сымбалі пратэсту — у кнізе «Я выходжу». Яе аўтар Аляксей Пірс расказвае, як прыйшла ідэя, зь якімі складанасьцямі ён сутыкнуўся падчас працы і чаму кніга важная.
Праваабаронца перакананы, што крымінальная справа супраць «Вясны» мае яўны палітычны падтэкст.
Студэнты юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту склалі базу рэпрэсаваных адвакатаў, праваабаронцаў і юрыстаў.
8 красавіка ў Маладзечна каманда партыі «Разам» плянавала пабачыцца з мясцовымі жыхарамі.
Кансультант Радыё Свабода і блогер працягвае знаёміцца з матэрыяламі справы.
Марыя Калесьнікава застаецца ў менскім СІЗА № 1 на Валадарскага да 8 траўня. У сакавіку ёй падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы. Пра Марыю расказвае яе бацька Аляксандар Калесьнікаў.
У Беларусі працягваюцца суды за падзеі пасьлявыбарнага пэрыяду. Свабода сочыць за палітычнымі працэсамі.
На сайце брытанскага каралеўскага дому паведамляецца, што сёньня раніцай у Віндзорскім замку памёр прынц Філіп, муж каралевы Лізаветы ІІ. Яму было 99 гадоў.
Тры асуджаныя журналісткі — Кацярына Барысевіч (Tut.by), Кацярына Бахвалава (Андрэева) і Дар’я Чульцова («Белсат») — сталі ляўрэаткамі прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая.
Мастака па сьвятле Данілу Ганчарова, звольненага з Новага драматычнага тэатру за страйк, абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу.
Стваральнікі прыватнага гомельскага тэатру Team Theatre акторы Андрэй і Алеся Бардухаевы-Арлы першыя ў Беларусі паставілі спэктакль для невідушчых дзяцей. Аднак пасьля падтрымкі пратэстаў летась вымушаныя былі зьехаць з Беларусі.
Пра гэта сайту праваабарончага цэнтру «Вясна» заявіла дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend Вольга Смалянка. Некалькі супрацоўнікаў ААН таксама затрымалі і дапыталі.
У ліку ўдзельнікаў — кіраўнікі парлямэнту, Адміністрацыі прэзыдэнта, дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі, міністар юстыцыі.
У бацькоў і дзяцей расьце цікавасьць да беларускамоўнага навучаньня, пра гэта ў эфіры «Радыё Мінск» расказала старшыня камітэту адукацыі Менскага гарвыканкаму Натальля Праскурава.
Загрузіць яшчэ