Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Аляксандрава пакінулі за кратамі


Андрэй Аляксандраў
Андрэй Аляксандраў

Журналіст і мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў 12 красавіка ня выйшаў на волю

Сяброўка журналіста Ірына Злобіна, хутчэй за ўсё, таксама застаецца за кратамі, паведамляе БелаПАН.

12 сакавіка тэрмін утрыманьня Андрэя Аляксандрава пад вартай быў працягнуты на месяц.

12 красавіка стала вядома, што ўпраўленьне Сьледчага камітэту Менску завяло крымінальныя справы ў дачыненьні да заснавальнікаў ініцыятывы BY_Help Аляксея Лявончыка і Андрэя Стрыжака, якія, па вэрсіі сьледзтва, зьвязаныя з Аляксандравым і Злобінай.

Аляксандраў і Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня. 14 студзеня ў рамках расьсьледаваньня справы Аляксандрава прайшоў ператрус у офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, дзе ён у 2014-2018 гадах займаў пасаду намесьніка дырэктара.

«Устаноўлена, што 42-гадовы Андрэй Аляксандраў і яго 31-гадовая сужыцелька Ірына Злобіна са жніўня 2020 году займаліся фінансаваньнем асобаў, якія бралі ўдзел у масавых беспарадках і іншых пратэставых акцыях на тэрыторыі гораду Менску, у тым ліку шляхам аплаты штрафаў, кампэнсацыі ўтрыманьня ў ЦІП і ІЧУ», — заявіў раней намесьнік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч.

Паводле яго, з 22 жніўня да 9 лістапада 2020 году Аляксандраў і Злобіна аплацілі звыш 250 штрафаў розным асобам. Грашовыя сродкі для гэтых мэтаў былі дадзеныя фондам By_Help.

У той жа час праваабаронцы сьцьвярджаюць, што аплата штрафаў не зьяўляецца фінансаваньнем групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Аляксандраў і Злобіна пастаўленыя на ўлік у якасьці асобаў, схільных да экстрэмізму.

Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG