Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па ўсёй Брытаніі праходзяць вайсковыя салюты ў памяць пра прынца Філіпа


Ганаровая артылерыйская рота страляе з гармат
Ганаровая артылерыйская рота страляе з гармат

У Вялікабрытаніі ў суботу па ўсёй краіне ладзяцца вайсковыя фэервэркі ў памяць пра прынца Філіпа, які памёр 9 красавіка

У Лёндане члены Ганаровай артылерыйскай роты зрабілі 41 стрэл з гармат, па стрэлу штохвіліны, паведамляе Sky News.

Гарматы ў Лёндане стралялі ва ўнісон з армейскімі падразьдзяленьнямі з усёй Брытаніі, уключаючы Бэлфаст, Кардыф і Эдынбург, а таксама брытанскую заморскую тэрыторыю Гібральтар.

Залпы прагучаць таксама на брытанскіх вайсковых караблях у адкрытым моры. Прынц Філіп служыў ваенна-марскім афіцэрам падчас Другой сусьветнай вайны і займаў пасаду лорда-адмірала.

Мерапрыемствы закрытыя для грамадзкасьці з прычыны абмежаваньняў на распаўсюджваньне каранавірусу, а самі вайскоўцы ў масках.

Каля будынка парлямэнта Аўстраліі ў Канбэры таксама прайшоў вайсковы салют.

Падобныя вайсковыя салюты таксама гучалі на сьмерць каралевы Вікторыі ў 1901 годзе і Ўінстана Чэрчыля ў 1965 годзе.

Раней паведамлялася, што пахаваньне прынца Філіпа ня будзе публічным, і брытанскую грамадзкасьць папросяць не спрабаваць удзельнічаць у пахаваньнях.

Муж каралевы Вялікабрытаніі прынц Філіп памёр 9 красавіка ва ўзросьце 99 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG