Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бутан вакцынаваў амаль усё насельніцтва за тыдзень. Як гэта ўдалося


Маладыя будысцкія манахі ў Бутане

85% дарослага насельніцтва Бутану атрымала першую дозу вакцыны ад COVID-19. Аналягічным вынікам могуць пахваліцца Ізраіль і Сэйшэльскія астравы, але там на ўсё спатрэбілася тры месяцы. Бутан зрабіў гэта за восем дзён.

Невялікае будысцкае каралеўства, якое месьціцца паміж Індыяй і Кітаем, заявіла некалькі дзён таму, што 470 000 з 770 000 яго жыхароў атрымалі першую дозу вакцыны AstraZenecа, піша Gazeta Wyborcza.

Вакцыны былі вырабленыя ў Індыі і са студзеня паэтапна перадаваліся ўрадам у Дэлі. Але Бутан не сьпяшаўся. Замест таго, каб расстаўляць прыярытэты па групах і ствараць чэргі, ён вырашыў пачакаць, пакуль у яго будзе дастаткова вакцын, каб вакцынаваць усіх адразу.

Тхімпху, сталіца Бутану
Тхімпху, сталіца Бутану

Улады зьвярнуліся па параду да групы будысцкіх манахаў, якія пастанавілі, што няўдалае ў той час разьмяшчэньне зорак азначае, што вакцынацыю трэба прыпыніць на два месяцы, а пасьля пераканацца, што першая доза будзе ўведзеная жанчынай, якая нарадзілася ў год Малпы, другой жанчыне такога самага узросту.

Будысцкія манахі
Будысцкія манахі

Усё было зроблена менавіта так. Кампанія вакцынацыі праходзіла як радаснае дзяржаўнае мерапрыемства.

Кароль Джыгмэ Хэсар Намг’ял Вангчук і прынцэса Джэцун Пэма
Кароль Джыгмэ Хэсар Намг’ял Вангчук і прынцэса Джэцун Пэма

Улады Бутану, нягледзячы на моцную рэлігійнасьць, дзейнічаюць у адпаведнасьці з навуковымі прынцыпамі. Кароль Джыгмэ Хэсар Намг’ял Вангчук загадаў стварыць Корпус нацыянальнай службы, які дапамог укамплектаваць больш за 1200 пунктаў вакцынацыі па ўсёй краіне.

Тхімпху
Тхімпху

На сёньняшні дзень у краіне зарэгістравана 896 выпадкаў заражэньня COVID-19 і адна сьмерць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG