Сьледчы камітэт Расеі ўвечары ў нядзелю паведаміў, што ў выніку катастрофы пасажырскага самалёта «Сухой Суперджэт» авіякампаніі «Аэрафлот» у маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева загінуў 41 чалавек, у тым ліку 1 член экіпажа.
Расьце колькасьць ахвяраў абстрэлаў Ізраіля з сэктара Газы і авіяўдараў у адказ ізраільскай авіяцыі па мэтах у Газе. Ізраільская паліцыя паведаміла ўвечары ў нядзелю аб гібелі чацьвёртага за апошнія тры дні жыхара краіны — ён стаў ахвярай ракетнага абстрэлу горада Ашдод.
Раніцай 5 траўня быў затрыманы праціўнік будаўніцтва акумулятарнага заводу Віталь Шавяленкаў. Берасьцейскі блогер Сяргей Пятрухін у сваім допісе ў Фэйсбуку расказаў, як адбывалася затрыманьне актывіста, пры якім быў 4-гадовы сын Віталя.
Міністар аховы здароўя Нямеччыны Енс Шпан прапанаваў штрафаваць бацькоў, якія адмаўляюцца вакцынаваць сваіх дзяцей ад адру. Ён заявіў пра гэта ў камэнтары выданьню Bild.
Багацьце ўдзельнікаў брытанскага гурту Queen (у перакладзе — каралева) перавысіла багацьце каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II.
5 траўня на плошчы Леніна чарговы раз сабраліся людзі. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.
Па інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту, самыя доўгія чэргі сёньня ўтварыліся на мяжы Беларусі і Літвы. На ўсіх пунктах пропуску агулам стаіць 480 машын.
Судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менска Тацяна Матыль адмяніла рашэньне аддзела грамадзянства і міграцыі Маскоўскага РУУС аб дэпартацыі іранца Мэхрдата Джамшыдыяна.
Максім Швед настолькі захапіўся квадрацікамі замаляваных камунальнымі службамі графіці, што нават зьняў пра гэта дакумэнтальны фільм «Чыстае мастацтва», які ўлетку прэзэнтуюць на Кракаўскім кінафэстывалі.
У Беларусі Ігар Макаловіч быў фотакарэспандэнтам цэнтральных газэт, а ў 33 гады вырашыў усё зьмяніць і зьехаў у Канаду. Цяпер ён пасьпяховы бухгальтар, разам з жонкай Ганнай гадуюць дачок-паліглётак, народжаных за акіянам.
У эфіры ўкраінскага тэлеканала «Інтэр» зьявіліся ролікі, якія заклікаюць 9 траўня прыйсьці ў Кіеве на акцыю «Ніхто не забыты. Нішто не забытае», прысьвечаную памяці ўдзельнікаў Другой сусьветнай вайны.
Літоўскі эўрапарлямэнтарый Раландас Паксас, які сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам, не прадстаўляе Літву, заявіў літоўскі міністар замежных справаў Лінас Лінкявічус.
Расея ня будзе ўдзельнічаць у слуханьнях Міжнароднага трыбуналу па марскім праве ў справе аб імунітэце ўкраінскіх ваенных судоў і членаў іх экіпажаў, захопленых Расеяй у Чорным моры ў лістападзе 2018 году. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла намесьніца міністра замежных справаў Украіны Алена Зеркаль.
Як выглядае «пэйзаж пасьля бітвы за Бабіча?» Хто перамог, а хто прайграў у выніку скандалу вакол расейскага амбасадара? Як Расея будзе праводзіць сваю стратэгічную лінію адносна Беларусі ў новых умовах?
Сёлета на дзяржаўнай выставе «СМІ ў Беларусі», упершыню за 23 гады, прадстаўлена Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ). Ці ёсьць карысьць ад гэтага ўдзелу, спыталася Свабода ў прадстаўнікоў незалежных мэдыяў.
Буда-Кашалёўскі РАУС прыняў рашэньне аб высылцы на пяць гадоў 38-гадовага грамадзяніна Расеі Ўладзімера Траўтэра. Ён жыве ў Беларусі 26 гадоў. Мае сталую працу, сям’ю, дом, вялікую гаспадарку і крэдыт.
Парлямэнт Грузіі прыняў у трэцім і канчатковым чытаньні пакет паправак у Кодэкс адміністрацыйных правапарушэньняў і Працоўны кодэкс краіны, якія ўводзяць штрафы за сэксуальныя дамаганьні.
Карпарацыя Facebook заблякавала ў сваіх сацыяльных сетках Фэйсбук і Інстаграм акаўнты некалькіх вядомых палітычных камэнтатараў, абвінаваціўшы іх у «распальваньні нянавісьці».
Літва забараніла ўезд расейскаму сьпеваку Грыгорыю Лепсу (Лепсвэрыдзэ), паведамляе канал LRT. Адпаведнае распараджэньне падпісаў міністар унутраных справаў краіны Эймуціс Місюнас на запыт МЗС.
Гомельскі вазочнік 21 красавіка папрасіў кіроўцу тралейбуса дапамагчы трапіць у салён транспарту. Кіроўца адмовіў: «Няма часу». Пазьней кіроўцу прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці.
9 траўня 2018 году ў Беларусі ДАІ затрымала 103 нецьвярозых кіроўцаў. Сёлета такіх можа быць болей, — прагназуюць у МУС.
Міліцыя з ужываньнем сілы не пусьціла жыхароў і журналістаў на паседжаньне ў адміністрацыі Першамайскага раёну Менску. Патрэбнае забудоўшчыкам рашэньне было ўхваленае.
Чаму зьяўляюцца рухі вакцынаскептыкаў? Што рухае людзьмі, якія адмаўляюцца ад вакцынацыі для сябе і сваіх дзяцей? Як ставяцца да гэтага мэдыкі і ці шмат залежыць ад якасьці прышчэпак і даверу да мэдычнай сыстэмы?
У Іране яго чакае абвінавачаньне ў вераадступніцве, бо ў Беларусі ён перайшоў з ісламу ў хрысьціянства, а гэта ў Іране лічыцца злачынствам.
3 траўня адзначаецца Ўсясьветны дзень свабоды прэсы. Мы спыталі мінакоў у Менску, што гэтае паняцьце азначае для іх, і ці свабодная прэса ў Беларусі.
Пад дзьвярыма сабраліся два дзясяткі чалавек, яны падалі пісьмовыя заявы, каб прысутнічаць на камісіі, але іх не пусьцілі.
Родныя Андрэя Макаеда ўжо змаглі зь ім пагаварыць. Лекары кажуць, што празь месяц вайсковец зможа быць дома.
Цэнтральная выбарчая камісія Казахстану зьняла з выбараў прэзыдэнта былога члена парлямэнту Жуматая Аліева за няведаньне казахскай мовы, паведамляецца на афіцыйным сайце камісіі.
Нацыянальны аэрапорт «Менск» разам з памежнай службай у студзені ўвёў сыстэму разьмежаваньня пасажыраў у сэктары прылёту.
65-гадовы Такаеў з 20 сакавіка замяніў на пасадзе прэзыдэнта 79-гадовага Нурсултана Назарбаева.
У Ізраілі праходзяць цырымоніі, прысьвечаныя Дню памяці пра ахвяраў Галакосту. 6 мільёнаў габрэяў — ахвяраў нацысцкага генацыду — успамінаюць таксама ў былым лягеры сьмерці Асьвенцім, які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.
Кароль Тайлянду Маха Ўачыралонгкон (Рама X) ажаніўся з намесьніцай кіраўніка сваёй аховы, генэралам Сутхідай Тычай. Яна стала каралевай Тайлянду з тронным імем каралева Сутхіда.
Украінскі суд канфіскаваў і незадэкляраваны тавар, і аўтамабіль жыхара Берасьця.
«Потым, вельмі многія цяпер праводзяць паралель з тым, што адбываецца сёньня ў Расеі, з 1937 годам. Я лічу, што гэта ня так: людзі ва ўладзе хочуць, каб мы думалі, што яны страшныя і жудасныя энкавэдэшнікі, а на самай справе яны камэрсанты»
Дзярждэпартамэнт ЗША і МЗС Беларусі ў Дзень памяці ахвяраў Галакосту ўпершыню правялі супольную імпрэзу, прысьвечаную памяці ахвяраў Менскага гета. Імпрэза прайшла ў Вашынгтоне 1 траўня.
Расейскаму «Яндэксу» далі адсочваць транспарт у рэальным часе, на Google такога пакуль няма.
Найперш беларусы сталі менш траціць на нехарчовыя тавары, гаворыцца ў справаздачы Нацбанку аб дынаміцы і фактарах зьмяненьня спажывецкіх цэнаў і тарыфаў у першым квартале 2019 году.
Нават такая зброя можа прывесьці да сьмерці або сур’ёзных траўмаў, што пацьвярджаецца судова-сьледчай практыкай. А яшчэ яе можна насіць прыхавана.
Брамнік партугальскага футбольнага клюбу Porto 37-гадовы Ікер Касільяс перанёс востры інфаркт міякарда.
Міністар абароны Вялікай Брытаніі Гэвін Уільямсан адпраўлены ў адстаўку ў сувязі стратай даверу. Пра гэта паведамляюць брытанскія СМІ са спасылкай на канцылярыю прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй.
Ён штомесяц наведваў па 2-3 буйныя беларускія прадпрыемствы, сустракаўся зь беларускімі міністрамі і апазыцыянэрамі, публічна спрачаўся з Лукашэнкам і МЗС.
У Францыі больш за 150 тысяч чалавек выйшлі на першамайскія акцыі. Пра гэта паведаміла МУС краіны. Па дадзеных францускіх СМІ, амаль палова людзей, якія выйшлі на мітынгі, — прадстаўнікі руху «жоўтых камізэлек».
Прэс-служба абранага прэзыдэнта Ўкраіны заявіла, што жонка Ўладзіміра Зяленскага, Алена, набыла нерухомасьць у Крыме ў 2013 годзе, да расейскай анэксіі, у адпаведнасьці з украінскім заканадаўствам. Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.
У Польшчу прыбылі ўдзельнікі зарэгістраванага ў Расеі праўладнага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі», паведамляюць мясцовыя СМІ. Сярод іх няма расейскіх чальцоў клюбу — большасьці зь іх Эўразьвяз з 2014 году забараняе ўезд.
Каля трох дзясяткаў чалавек прыйшлі 1 траўня на набажэнства ў Курапаты, у тым ліку грамадзкія актывісты, абаронцы Курапатаў Вячаслаў Сіўчык, Ганна Шапуцька, Ніна Багінская, Валерый Рабцаў.
Суд у Вялікабрытаніі асудзіў заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа на 50 тыдняў турмы за парушэньне ўмоваў вызваленьня пад заклад.
Колькасьць затрыманых у сувязі з першамайскім акцыямі ў гарадах Расеі перавысіла сто чалавек.
Павялічылі бюджэт пражытковага мінімуму, пэнсіі і сацыяльныя дапамогі. Свабода сабрала зьмены, якія адбыліся ў Беларусі 1 траўня.
Па інфармацыі Reuters Алена Зяленская набыла катэдж у былога нардэпа Ўкраіны, алігарха Аляксандра Буряка яшчэ да анэксіі Крыма.
Загрузіць яшчэ