Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-служба Зяленскага: жонка новага прэзыдэнта купіла кватэру законна яшчэ да анэксіі Крыму


Алена і Ўладзімір Зяленскія
Алена і Ўладзімір Зяленскія

Прэс-служба абранага прэзыдэнта Ўкраіны заявіла, што жонка Ўладзіміра Зяленскага, Алена, набыла нерухомасьць у Крыме ў 2013 годзе, да расейскай анэксіі, у адпаведнасьці з украінскім заканадаўствам. Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.

Раней агенцтва Reuters паведаміла, што Алена Зяленская прадае за 790 тыс даляраў элітную кватэру ў анэксаваным Крыме. Журналісты са спасылкай на дэклярацыю Зяленскага за 2017 год указалі, што жонка будучага прэзыдэнта заплаціла за трохпакаёвую кватэру ў Левадыі значна менш за яе рынкавы кошт. А зараз пэнтхаус выстаўлены на продаж па цане, якая ў чатыры разы перавышае сродкі, затрачаныя пры куплі.

У прэс-службе адзначылі, што з 2014 году сям’я Зяленскіх ні разу не карысталася нерухомасьцю на паўвостраве, а кватэра была афіцыйна задэкляраваная Зяленскім. «Нерухомасьць была набытая па рынкавай цане. Пры гэтым ва Ўкраіне былі выплачаныя ўсе абавязковыя падаткі і зборы. Сям’я Зяленскіх мае намер карыстацца гэтай нерухомасьцю толькі пасьля вяртаньня Крыма Ўкраіне», — цытуе паведамленьне ўкраінская служба Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG