Брамнік партугальскага футбольнага клюбу Porto 37-гадовы Ікер Касільяс перанёс востры інфаркт міякарда.
Міністар абароны Вялікай Брытаніі Гэвін Уільямсан адпраўлены ў адстаўку ў сувязі стратай даверу. Пра гэта паведамляюць брытанскія СМІ са спасылкай на канцылярыю прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй.
Ён штомесяц наведваў па 2-3 буйныя беларускія прадпрыемствы, сустракаўся зь беларускімі міністрамі і апазыцыянэрамі, публічна спрачаўся з Лукашэнкам і МЗС.
У Францыі больш за 150 тысяч чалавек выйшлі на першамайскія акцыі. Пра гэта паведаміла МУС краіны. Па дадзеных францускіх СМІ, амаль палова людзей, якія выйшлі на мітынгі, — прадстаўнікі руху «жоўтых камізэлек».
Прэс-служба абранага прэзыдэнта Ўкраіны заявіла, што жонка Ўладзіміра Зяленскага, Алена, набыла нерухомасьць у Крыме ў 2013 годзе, да расейскай анэксіі, у адпаведнасьці з украінскім заканадаўствам. Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.
У Польшчу прыбылі ўдзельнікі зарэгістраванага ў Расеі праўладнага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі», паведамляюць мясцовыя СМІ. Сярод іх няма расейскіх чальцоў клюбу — большасьці зь іх Эўразьвяз з 2014 году забараняе ўезд.
Каля трох дзясяткаў чалавек прыйшлі 1 траўня на набажэнства ў Курапаты, у тым ліку грамадзкія актывісты, абаронцы Курапатаў Вячаслаў Сіўчык, Ганна Шапуцька, Ніна Багінская, Валерый Рабцаў.
Суд у Вялікабрытаніі асудзіў заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа на 50 тыдняў турмы за парушэньне ўмоваў вызваленьня пад заклад.
Колькасьць затрыманых у сувязі з першамайскім акцыямі ў гарадах Расеі перавысіла сто чалавек.
Павялічылі бюджэт пражытковага мінімуму, пэнсіі і сацыяльныя дапамогі. Свабода сабрала зьмены, якія адбыліся ў Беларусі 1 траўня.
Па інфармацыі Reuters Алена Зяленская набыла катэдж у былога нардэпа Ўкраіны, алігарха Аляксандра Буряка яшчэ да анэксіі Крыма.
Журналісты розных пакаленьняў абмяркоўваюць выклікі часу — што мяняецца, а што застаецца нязьменным. Юры Дракахруст, Наста Пілюгіна, Ганна Соўсь і Антон Трафімовіч абмяркоўваюць стаўленьне розных пакаленьняў беларусаў да прамоваў і заяваў Аляксандра Лукашэнкі.
Такое рашэньне прыняло кіраўніцтва Горацкага раёну. Арганізацыям, прадпрыемствам і сельскім выканкамам кіраўніцтва раёну рэкамэндуе 4 траўня правесьці суботнік ці заняцца добраўпарадкаваньнем тэрыторыі.
Падставай для забароны стала патрабаваньне Эўракамісіі па ачыстцы сьцёкавых вод.
У Памежным камітэце Беларусі перад сьвятам памінаньня продкаў Радуніца, якое адзначаецца 7 траўня, распавялі пра лібэралізацыю працэдуры наведваньня памежнай зоны для іншаземцаў.
Будучая першая лэдзі Ўкраіны Алена Зяленская пісала для тэлебачаньня жарты, у прыватнасьці, дзякуючы якім яе мужа Ўладзіміра Зяленскага абралі прэзыдэнтам Украіны. Аднак, паводле яе словаў, яна бяз жартаў падтрымлівае свабоду і дэмакратыю.
Яраслаў Іванюк ніколі ня думаў, што дажыве да такога. Ён шмат гадоў спакойна працаваў радыёжурналістам, ствараў беларускую інтэрнэт-бібліятэку «Камунікат», удзельнічаў у жыцьці беларускай меншасьці на Падляшшы, піў піва і шмат еў. Але паўтара года таму ён пачаў бегаць. І ўсё стала яшчэ лепш.
Намесьнік старшыні адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску Дзяніс Жыбуль выступіў супраць будаўніцтва шматпавярховага паркінгу на 900 машына-месцаў, які «Менскграда» прапануе пабудаваць у сталіцы паміж вуліцамі Кісялёва і Чычэрына.
Увечары 29 красавіка прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп аддаў распараджэньне аб увядзеньні новых захадаў для кантролю патоку мігрантаў, якія спрабуюць атрымаць прыстанішча ў Злучаных Штатах.
30 красавіка 2019 году — апошні дзень вяшчаньня Свабоды на радыёхвалях. Для мяне гэта нагода згадаць, чаму мяне навучыла радыёвяшчаньне, якому я прысьвяціў амаль 20 год сваёй прафэсійнай кар’еры, і што было самым яркім у маёй уласнай радыёгісторыі.
У Дзень памяці ахвяр Галакосту, які сёлета пачнуць адзначаць 1 траўня з заходам сонца, у Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША будуць успамінаць вязьняў Менскага гета.
У «Белтэлекаме» не пацьвердзілі інфармацыю, якая зьявілася ў сацсетках, пра магчымае затрыманьне гендырэктара Сяргея Сівадзедава.
Грузінскія памежнікі забаранілі ўезд у краіну некалькім расейскім байкерам, жадаючым зладзіць тур па Грузіі ў дні гадавіны «перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін лічыць, што новаабраны прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі мог бы вярнуць украінскі пашпарт былому прэзыдэнту Грузіі і экс-кіраўніку Адэскай абласной адміністрацыі Міхаілу Саакашвілі.
Дэпутаты ня будуць галасаваць па папраўках у антынаркатычны артыкул 328 Крымінальнага кодэксу ў другім чытаньні да правядзення нарады па гэтай тэме ў Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БелаПАН.
Да бліжэйшай царквы ад Семехавічаў 25 кілямэтраў. Яе жыхары прыдумалі, як прыгожа адзначаць галоўнае сьвята.
Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамэдаў прасьпяваў песьню пра свайго каня па мянушцы Равач. Кіраўнік дзяржавы выступіў разам са сваім унукам, які напісаў музыку.
Сваякі асуджаных паводле 328 «наркатычнага» артыкулу 29 красавіка зноў сабраліся на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Яна маюць намер дамагчыся адказу ад дэпутатаў, калі папраўкі да артыкулу будуць разгледжаныя ў другім чытаньні, паведамляе БелаПАН.
Слаўгарадзкі раённы суд прызнаў грамадзяніна Грузіі Кахабера Калатазішвілі вінаватым у незаконным вырабе бяз мэты збыту, перапрацоўцы і перавозцы экстракцыйнага опіюму і пакараў яго на 2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.
У Злучаных Штатах ва ўзросьце 87 гадоў памёр былы сэнатар ад штату Індыяна Рычард Лугар, вядомы сваімі намаганьнямі па барацьбе з распаўсюджваньнем зброі масавага паражэньня.
Грамадзкі актывіст Яўген Батура, прыехаўшы сёньня ў месца расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Курапаты, пабачыў усталяваны з боку пасёлку «Сонечны» знак, на якім пазначаны Бараўлянскі спэцлясгас.
Сваімі спазьненьнямі на перамовы прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыніжаў Аляксандра Лукашэнку. Такое меркаваньне выказаў пасол Украіны ў Беларусі (2010-2011) Раман Бясьсьмертны ў інтэрвію ўкраінскаму каналу ЧП Info.
У дачыненьні да кіраўнікоў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Ўкраіны Леаніда Кучмы рэалізоўвалася адна схема дыскрэдытацыі, заявіў былы ўкраінскі пасол у Менску (2010–2011) Раман Бясьсмертны ў інтэрвію ўкраінскаму каналу ЧП Info.
Падчас узброенага нападу на сынагогу ў прыгарадзе Сан-Дыега, штат Каліфорнія, загінула адна жанчына, яшчэ тры чалавекі паранены — сярод іх рабін і дзіця. Па словах лекараў, жыцьцю пацярпелых нічога не пагражае.
Расейскі тэлеканала НТВ заявіў аб запуску шоў з абраным прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Праграма называецца «Магія», яна была запісаная яшчэ ў 2011 годзе. Разам зь Зяленскім тэлешоў вядзе расейская акторка і вядучая Тацяна Лазарава.
«26-гадовая Тацяна Лахай, інструктар па фітнэсу ў беларускім горадзе Берасьце, толькі вярнулася ў сваю кватэру пасьля ранішніх заняткаў, калі выглянула ў акно і на свае вочы пабачыла, што такое жах Галакосту. "Божа мой! Што адбываецца? Штосьці сапраўды ня так".
28 красавіка апоўдні на плошчы Леніна зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.
Пра гэта паведамляе ланкийскі партал Newsfirst. Па інфармацыі Newsfirst, падазраванымі зьяўляюцца Махамад Садок Абдул-Хак і Махамад Шахід Абдул-Хак. Іншых падрабязнасьцяў партал не прыводзіць. Вядома, што ўсяго паліцыя затрымала каля 100 чалавек.
Аляксандр Лукашэнка ў сьвята Вялікадня, запаліў сьвечку ў храме Раства Хрыстовага ў аграгарадку Астрошыцы Лагойскага раёна Менскай вобласьці.
Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у сакавіку 2019 года ў Беларусі звольнена 52.073 працаўнікоў, прынята на працу — 46.839. Такім чынам, звольнена на 5.234 чалавекі больш, чым працаўладкавана.
Ігар Турчыновіч працуе званаром больш за дваццаць гадоў. Каб вызваліць час для любімага занятку, ён пакінуў працу тэлеінжынэра на «Віцязі» і ўладкаваўся ў ахову. Яго першы звон важыў каля шасьці кіляграмаў. Цяпер Ігар звоніць у дабравесьнік вагою болей за пяць тонаў.
У Лагойску затрымалі 5 маладафронтауцаў: старшыню Маладога Фронту Дзяніса Ўрбановіча, Івана Мірончыка, Віталя Трыгубава і яшчэ двух актывістаў.
Гэта чацьвёртае затрыманьне пратэстоўцы ў красавіку.
Нямецкая кампанія Daimler, якая вырабляе панцырныя лімузіны, ня мае інфармацыі , адкуль у лідэра Паўночнай Карэі аўтамабілі яе вытворчасьці, паведамляюць заходнія СМІ.
Берасьцейскія зоаабаронцы высьветлілі асобу мужчыны, які жорстка зьбіў сабаку і кінуў яго паміраць пад дрэвам у Ружанах.
Суд у Вашынгтоне асудзіў расейку Марыю Буціну на 18 месяцаў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў працы ў якасьці замежнага агента без апавяшчэньня генэральнага пракурора ЗША, паведамляе Настоящее время.
Разьдзел з кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе».
Намесьнік начальніка ўпраўленьня міліцыі Цэнтральнага раёну Менску палкоўнік Аляксандар Басаў закрыў адміністрацыйную справу супраць былога старшыні РЭП Генадзя Фядыніча, асуджанага на абмежаваньне свабоды («хатнюю хімію»).
Беларусы адчуваюць менш станоўчых эмоцыяў у жыцьці, чым амаль кожны іншы народ сьвету.
Загрузіць яшчэ