Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самы тытуляваны брамнік сьвету Ікер Касільяс перанёс інфаркт


Ікер Касільяс
Ікер Касільяс

Брамнік партугальскага футбольнага клюбу Porto 37-гадовы Ікер Касільяс перанёс востры інфаркт міякарда.

Ён быў шпіталізаваны наўпрост з трэніроўкі, якую перапынілі з той прычыны, што галкіпэр страціў прытомнасьць. Прэс-служба клюбу паведаміла, што зараз жыцьцю Касільяс нічога не пагражае. Мясцовыя СМІ ўдакладняюць, што брамнік быў праапэраваны і праблема з сэрцам вырашаная, аднак да канца сэзону на поле ён ня выйдзе.

Выхаванец клюбу Real Madrid Ікер Касільяс — адзін з самых тытуляваных гульцоў за ўсю гісторыю футболу.

У складзе Real Madrid ён пяць разоў выйграваў чэмпіянат Гішпаніі, двойчы — кубак, і чатыры разы — суперкубак краіны. На міжнародным клюбным узроўні тройчы перамагаў у Лізе чэмпіёнаў, двойчы выйграваў суперкубак УЕФА, і па адным разе — Міжкантынэнтальны кубак і клюбны чэмпіянат сьвету. У складзе зборнай Гішпаніі Касільяс двойчы станавіўся чэмпіёнам Эўропы, а ў 2010-м годзе выйграў сусьветнае першынство.

Акрамя таго, пяць гадоў запар — з 2008-га па 2012-ы год — ён прызнаваўся найлепшым брамнікам плянэты.

У партугальскі Porto Касільяс перайшоў у 2015 годзе і выйграў зь ім чэмпіянат і суперкубак краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG