Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі гурту Queen багацейшыя за каралеву Вялікабрытаніі


Фрэдзі Мэркюры
Фрэдзі Мэркюры

Багацьце ўдзельнікаў брытанскага гурту Queen (у перакладзе — каралева) перавысіла багацьце каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II. Як піша газэта The Times, ва ўдзельнікаў рок-гурту Браяна Мэя, Роджэра Тэйлара і Джона Дзікона ў агульнай суме амаль 600 мільёнаў даляраў, тады як у Лізаветы II — каля 500 мільёнаў.

The Times уключыла ў свае разьлікі Дзікона, нягледзячы на тое, што ён сышоў з гурту пасьля сьмерці вакаліста Queen Фрэдзі Мэркюры.

Лізавета II узначальвала сьпіс самых багатых лідэраў краінаў з 1989 па 1994 год. Але пазьней з парамэтраў разьліку багацьця прыбралі каралеўскія землі і калекцыі твораў мастацтва. Пасьля гэтага каралева Вялікабрытаніі страціла першае месца ў сьпісе.

Апошнія гады СМІ называюць самым багатым лідэрам — прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, хоць ягонае багацьце афіцыйна не вядомае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG