Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Багемную рапсодыю» назвалі самай папулярнай песьняй ХХ стагодзьдзя


Помнік лідэру Queen Фрэдзі Мэрк’юры ў Швайцарыі, ілюстрацыйнае фота
Помнік лідэру Queen Фрэдзі Мэрк’юры ў Швайцарыі, ілюстрацыйнае фота

Кампазыцыя «Bohemian Rhapsody» брытанскага гурту Queen прызнана самай папулярнай кампазыцыяй ХХ стагодзьдзя на інтэрнэт-відэасэрвісах, паведамляе Universal Music Group.

Паводле інфармацыі кампаніі, колькасьць праслухоўваньняў кампазыцыі на стрымінгавых сэрвісах пераадолела адзнаку ў 1,5 мільярда разоў (палова — 750 млн — на Youtube).

Пры гэтым самае прагляданае музычнае відэа XXI стагодзьдзя на гэты момант, пуэрта-рыканская песьня «Despacito», толькі на Youtube мае 5,7 млрд праглядаў.

Bohemian Rhapsody была выдадзеная ў альбоме Queen 1975 году «A Night at the Opera». Шасьціхвілінная кампазыцыя складаецца зь некалькіх розных стылем урыўкаў, ад «опэрнага» стылю да хард-року.

СМІ раней ня раз называлі песьню адной з самых папулярных, «найлепшай за ўсе часы», і спрабавалі разабрацца ў прычынах ейнага посьпеху.

Пад назвай «Багемная рапсодыя» гэтай восеньню выйшаў высокабюджэтны мастацкі фільм пра кар’еру лідэра гурту Queen Фрэдзі Мэрк’юры з Рамі Малекам у галоўнай ролі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG