Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхароў і журналістаў не пусьцілі на паседжаньне аб «ушчыльненьні» кварталу ў цэнтры Менску


Cустрэча у адміністрацыі Першамайскага раёну па забудове кварталу Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава ў Менску, 3 траўня 2019 году
Cустрэча у адміністрацыі Першамайскага раёну па забудове кварталу Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава ў Менску, 3 траўня 2019 году

Два тыдні таму ў адміністрацыі Першамайскага раёну Менску пачалося грамадзкае абмеркаваньне забудовы кварталу ў межах вуліцаў Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава. На невялікім участку зямлі, згодна з праектам «Менскграда», зьбіраюцца пабудаваць 7 паркінгаў.

Абмеркаваньне праходзіла бурна, у залі было больш за 250 чалавек. Але замоўнік праекту на прэзэнтацыю не прыйшоў, а архітэктары ня здолелі адказаць ні на адно канкрэтнае пытаньне жыхароў. Мясцовыя прапаноўвалі сваіх прадстаўнікоў у склад грамадзкіх камісіяў. З усіх прапанаваных у камісію ўключылі толькі Тацяну Кнацько.

У ліку тых, каго не ўключылі, быў старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч. Ён разам зь іншымі мясцовымі жыхарамі і журналістамі спрабаваў трапіць на паседжаньне камісіі, якое праходзіла 3 траўня па выніках прапановаў грамадзянаў, вёў жывую трансьляцыю.

Паседжаньне камісіі праходзіць за зачыненымі дзьвярыма пад аховай міліцыі. У мінулы раз абмеркаваньне вёў намесьнік кіраўніка Першамайскай адміністрацыі Васіль Касавец, цяпер ён таксама прысутнічае на камісіі. Начальства на месцы, як сьцьвярджаюць, няма: старшыня адміністрацыі Ігар Кудрэвіч «на камісіі». Першы намесьнік старшыні Дзьмітры Шашок не адказаў на пытаньні жыхароў раёну і проста сышоў.

Пад дзьвярыма сабраліся два дзясяткі чалавек, яны падалі пісьмовыя заявы, каб прысутнічаць на камісіі, але іх не пусьцілі. Таксама не пусьцілі карэспандэнтаў Свабоды і Tut.by. Калі журналістка Свабоды наблізілася да дзьвярэй, старшы прапаршчык Віталь Дабравольскі груба выкінуў яе з кабінэту.

Фота: Станіслаў Шаршукоў, Tut.by
Фота: Станіслаў Шаршукоў, Tut.by

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG