Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 500 машын стаіць у чарзе на беларуска-літоўскай мяжы. У Беларусі пачаліся доўгія выходныя


Па інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту, вялікія чэргі сёньня ўтварыліся на мяжы Беларусі і Літвы. Па стане на 12:00 на ўсіх пунктах пропуску агулам стаіць 480 машын.

На чатырох зь пяці пунктах пропуску больш за 100 машын у чэргах. Самая вялікая чарга на гэты момант у Беняконях — там 150 машын. У Прывалцы, што каля Горадні, на мяжы стаіць 30 аўтамабіляў.

На выезд зь Беларусі ў Польшчу таксама чэргі. У Берастовіцы і Берасьці — па 70 аўтамабіляў, у Брузгах — 40.

Сёньня ў Беларусі пачаліся доўгія выходныя. 5 выходных дзён запар утварыліся праз тое, што на наступным тыдні адзначаецца Радаўніца (7 траўня) і Дзень Перамогі (9 траўня).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG