Кампанія «Электрычныя сеткі Армэніі» цалкам належыць расейскай фірме «Інтэр РАО». Пратэсты пачаліся ў Ерэване і шэрагу іншых гарадоў у канцы мінулага тыдня.
Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовы даклад аб стане правоў чалавека ў розных краінах сьвету.
Тысячы армян зьядналіся ў Ерэване на гэтым тыдні на знак пратэсту супраць росту коштаў на электраэнэргію. Асьмік Хачыкян, швачка і маці-адзіночка, ня толькі далучылася да дэманстрацыяў на вуліцах, але і ажыцьцяўляе свой уласны пратэст у хаце.
Гарадзкая студэнцкая паліклініка № 33 адна зь першых у Менску распачала дыстанцыйнае кансультаваньне пацыентаў праз скайп.
У Празе на Вацлаўскай плошчы сёньня зьявіліся «зялёныя чалавечкі» і танк.
Набыць у адкрытым гандлі якасную сьвініну, розныя мясныя рулеты ды шынку ва Ўкраіне можна па 3–4 даляры за кілё. У Беларусі — удвая даражэй.
Дэпутат нямецкага Бундэстагу Карл-Георг Вэльман расказаў Радыё Свабода, чаму Беларусь і Ўкраіна могуць далучыцца да Эўразьвязу, чаму Лукашэнку варта вызваліць палітвязняў і як Расея пралічылася ў адносінах да нямецкіх бізнэсоўцаў.
Карэспандэнт расейскай службы РС сустрэўся з маскоўскім рэстаратарам Аленай Чакалавай, каб даведацца, як расейскі рэстаранны бізнэс выжывае ва ўмовах крызысу і прадуктовай самаізаляцыі.
Сёньня на сайце Рэспубліканскага інстытуту кантролю сталі даступныя вынікі цэнтралізаванага тэставаньня па беларускай мове. Абітурыенты здавалі гэты прадмет 14 чэрвеня.
Радыё Эхо Кавказа 24 чэрвеня пацікавілася ў двух удзельнікаў пратэсту, грамадзкага актывіста Аргішці Ківірана і палітычнага экспэрта Сяргея Мінасяна, у якой атмасфэры праходзіць пратэст у Ерэване і якія яго пэрспэктывы.
Сябраў БАЖ Тацяну Смоткіну і Зьмітра Лупача вінавацяць у супрацы з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі выступіў з крытыкай падрыхтоўкі да фэстывалю праваслаўнай моладзі на «Лініі Сталіна».
Рух салідарнасьці «Разам» распачаў стварэньне штабу ў падтрымку Мікалая Статкевіча як патэнцыйнага кандыдата на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах.
Мінулая ноч у цэнтры Ерэвана, дзе адбываецца бестэрміновы пратэст супраць падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію, прайшла спакойна.
Фэдэральны акруговы судзьдзя ў Бостане вынес канчатковы прысуд у справе выбуху на Бостанскім маратоне. Джахар Царнаев мае быць пакараны шляхам сьмяротнай іньекцыі.
26 чэрвеня Віцебск будзе сьвяткаваць дзень вызваленьня ад фашысцкіх захопнікаў. Тым часам непадалёк ад цэнтру прыходзіць у занядбаньне хата з памятнай шыльдай, у якой жылі падпольшчыкі Сьвечкіны.
Гэтае пытаньне вывучаў дасьледны цэнтар Pew шляхам дасьледаваньня ў 40 краінах сьвету на ўсіх кантынэнтах. Вынікі пададзеныя ў табліцы з дакладу цэнтру.
Апошні тыдзень перад дэпартацыяй праводзіць з жонкаю і дзецьмі ў вёсцы Партызанскай Хойніцкага раёну беларускі грузін Гела Берберашвілі.
Дасьледны сацыялягічны цэнтар Gallup і кампанія Healthways абнародавалі чарговы «Глябальны індэкс дабрабыту».
Яе бацькі на пачатку 90-х апынуліся ў ЗША зь дзьвюма валізкамі, а сёньня кампазыцыі Вольгі Казак — сапраўдныя гіты на амэрыканскіх радыёстанцыях, яна перамагла ў «Billboard Song Writing Contest» і выступала з канцэртамі ў Лінкальн-цэнтры.
На запрашэньне Беларускага архіву вуснай гісторыі 26–27 чэрвеня Менск наведае выбітны нямецкі дасьледчык, адмысловец у галіне вуснай гісторыі Аляксандар фон Плата.
Аляксандар Мяжуеў быў адпраўлены ў адстаўку з пасады дзяржсакратара Савету бясьпекі, як паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, «па ягонай просьбе ў сувязі са складанымі сямейнымі абставінамі».
Сёньня дасьледуюць ваенныя злачынствы сталінізму.
Рух салідарнасьці «Разам» распачаў стварэньне штабу ў падтрымку Мікалая Статкевіча.
Рыгор Пасько — пра статкавасьць «патрыятычнага чаду», арсэнал хлусьні прапагандыстаў і небясьпеку быць апазыцыянэрам.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Галоўны рэдактар нашай радыёстанцыі выказаў пратэст супраць гвалту з боку паліцыі ў дачыненьні да журналістаў Радыё Свабода і іншых сродкаў масавай інфармацыі, якія асьвятлялі дэманстрацыі ў Ерэване.
Акцыя пратэсту арганізаваная грамадзянскім рухам «Не рабунку!». Гэты рух складаецца пераважна з прадстаўнікоў моладзі, не зьвязаных зь якімі-небудзь палітычнымі і грамадзкімі сіламі.
Экс-презыдент Украіны Віктар Януковіч даў інтервію BBC. Менавіта фраза пра стравусаў стала самай папулярнай, хоць ён казаў пра Крым, Данбас і пагрозы свайму жыцьцю.
Алесь Чайчыц напісаў пра «беларускі парадак». У параўнаньні з расейскім бязладзьдзем мабыць і просіцца такі тэрмін. Але, на маю думку, гэта фікцыя, якой проста не існуе ў прыродзе.
Джордж Фрыдман, заснавальнік і кіраўнік амэрыканскай выведвальна-аналітычнай карпарацыі Stratfor расказаў, чаму Крэмль ня будзе чапаць Лукашэнку, ці квапіцца Кітай на Сібір, а таксама чаму ён чакае новых войнаў у Эўропе і распаду Расеі.
Тры тыдні ў беларускім інтэрнэце абмяркоўвалі «Джазавыя вечары» на менскай плошчы Свабоды: няўжо яны нарэшце зразумелі што ня трэба лезьці, проста не замінаць?
Сяргей Скрабец ачоліць супольную ініцыятыўную групу, якая будзе зьбіраць подпісы грамадзянаў Беларусі за вылучэньне Статкевіча кандыдатам на прэзыдэнта на выбарах 2015 году.
Што ў беларусаў з арытмэтыкай, зразумець цяжка. Хаця грошы лічыць нібыта ўмеюць.
Суд Менскага раёну пакараў актывіста руху «Эўрапейская Беларусь» за фатаграфаваньне пляката ў падтрымку палітвязьня Юрыя Рубцова.
Паводле папярэдніх зьвестак паліцыі, на гэты момант у выніку разгону сядзячай акцыі пратэсту на праспэкце Баграмяна ў аддзяленьні паліцыі Ерэвана дастаўленыя 237 чалавек.
У Кіеве на Майдане Незалежнасьці пратэставалі вымушаныя перасяленцы з Данецкай і Луганскай абласьцей, а таксама прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў.
Журналісты армянскай службы Радыё Свабода (Радыё Азатуцюн) заяўляюць аб зьбіцьці і пашкоджаньні іх тэхнікі паліцыяй падчас разгону пратэстоўцаў у цэнтры Ерэвана на досьвітку 23 чэрвеня.
Экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прызнаў у інтэрвію тэлекампаніі ВВС, што ён часткова нясе адказнасьць за забойствы падчас падаўленьня пратэстаў у Кіеве ў лютым 2014 году.
Амэрыканскі журналіст Сайман Астроўскі паведаміў, што яму было адмоўлена ў атрыманьні журналісцкай візы ў Расею.
Жыхарам Кастрычніцкага раёну Данецку прапануюць пераехаць у іншы, больш спакойны раён гораду
Праваслаўныя сьвятар і вернік з Украіны распавялі Свабодзе пра тое, як бачаць і адчуваюць сытуацыю на радзіме.
Сапраністка Надзея (Надзін) Кучар, салістка Пермскага тэатру опэры і балету, стала пераможцам Міжнароднага конкурсу опэрных сьпевакоў Бі-Бі-Сі ў Кардыфе.
22 чэрвеня ў Менскім раённым судзе чакаюцца працэсы над Максімам Вінярскім, Леанідам Кулаковым і Сяргеем Мацкойцем, актывістамі руху «Эўрапейская Беларусь», затрыманымі ў Менску 19 чэрвеня.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У таварыскай гульні бралі ўдзел беларускія пісьменьнікі і кнігары, якіх аб’яднала сяброўства зь Юрасём Бушляковым і агульнае захапленьне футболам.
Зноў клічуць у Крым, зноў не паедзем. І не паедзем напэўна больш ніколі.
20 чэрвеня ў Менску прайшоў апошні з канцэртаў цыклю «Джазавыя вечары», што адбываліся ў чэрвені на менскай плошчы Свабоды пад адкрытым небам. Паводле водгукаў у інтэрнэце, апошняму канцэрту пашкодзілі ўмовы, да якіх музыканты ня мелі дачыненьня.
У свеце ў нядзелю ўпершыню адзначаюць Міжнародны дзень ёгі. Чакаецца, што з гэтай нагоды ў розных краінах сьвету адбудуцца масавыя ёга-практыкі.
Загрузіць яшчэ