Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве мітынгавалі ўцекачы з Данбасу

абноўлена

У Кіеве на Майдане Незалежнасьці пратэставалі вымушаныя перасяленцы з Данецкай і Луганскай абласьцей, а таксама прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў.

Яны пратэставалі супраць новага парадку пераходу лініі разьмежаваньня паміж тэрыторыямі, падкантрольнымі Ўкраіне, і тэрыторыямі, падкантрольнымі незаконным вайсковым фармаваньням. Паводле новых правілаў, фактычна заблякаваная аўтобусная камунікацыя — людзі вымушаныя ісьці некалькі кілямэтраў паміж блёкпастамі ўрадавых войскаў і прарасейскіх атрадаў баевікоў.

Некалькі сотняў пратэстоўцаў патрабавалі, каб прапускны рэжым быў ня больш складаным, чым на мяжы паміж Украінай і Расеяй, якую ў Кіеве афіцыйна называюць «дзяржавай-агрэсарам».

Луганская праваабаронца пра ізаляцыю Данбасу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:21 0:00

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG