У рэдакцыю TUT.BY зьвярнуўся карыстальнік парталу, які распавёў, што стаў відавочцам таго, як беларускія вайскоўцы зьбілі расейскі бесьпілётнік.
Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка напалоханыя хуткім падзеньнем беларускага рубля.
У ЗША суд штату Луізіяна пастанавіў вызваліць 68-гадовага Альбэрта Вудфокса, які правёў больш за 40 гадоў у адзіночнай камэры, паведамляе BBC.
У беларускіх «Аістаў» — дрэнная рэпутацыя, слабая «карэтка» і неканкурэнтныя кошты. Праўду пра «Мотавела» Свабода шукала ў размовах з прадаўцамі і майстрамі ровараў.
Гэта сёлета ўжо шостае пакараньне Жукоўскаму за збор і распаўсюд інфармацыі. Агульная сума штрафаў перавысіла 25 мільёнаў рублёў.
Вернікаў царквы Божай «Праабражэнье» у Гомелі выклікаюць у пастарунак для апытаньняў і складаньня адміністрацыйных пратаколаў.
Гарадзенец Уладзімер Брыцько насупраць сваёй хаты па Рыбацкай вуліцы ачысьціў ад шматгадовага дзёрну і кустоў кавалак набярэжнай Нёмана — цяпер яна выглядае як у 30-я гады, калі яе ўклалі каменьнем.
Карэспандэнты Свабоды прайшлі па першых ад вакзалу кварталах беларускіх гарадоў і паспрабавалі адказаць на пытаньне турыста, які ня ведае, куды трапіў.
9 чэрвеня судзьдзя Валер Камісараў пачаў разгляд касацыйнай скаргі Вольгі Нікалайчык на рашэньне судзьдзі Міхаіла Хомы. Актывістка патрабавала, каб было прагледжана відэа з будынку амбасады.
У Літве ня будуць рассакрэчваць імёны грамадзян, якія ў савецкія часы супрацоўнічалі з Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі і прызналіся ў гэтым.
Палітоляг Аляксей Кароль выказаў думку, што перанос выбараў можа быць зьвязаны як з унутрыэканамічнымі, так і зьнешнепалітычнымі фактарамі
Каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка лічыць, што перанос даты выбараў магчымы, каб нашкодзіць палітыкам, якія сур’ёзна рыхтуюцца да выбарчай кампаніі паводле ўжо распрацаванага іхнімі штабамі календара.
Ініцыятар руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» Ўладзімер Някляеў заявіў Свабодзе, што сярод прычын, якія стаяць за ідэяй пераносу выбараў на больш раньнюю дату, — разьяднаны стан апазыцыі і эканоміка, якая будзе пагаршацца з кожным месяцам.
Каля тысячы чалавек у Данецку жывуць у бамбасховішчы. У адным з такіх скляпоў пабываў карэспандэнт «Настоящего Времени».
Нельга аспрэчыць аб’ектыўныя факты – адметнасьці прасторы і часу, – якія сфармавалі адрозныя мэнталітэты беларусаў і расейцаў.
За год, які прайшоў ад пачатку вайны, колькасьць разводаў у Крыме і Ўкраіне павялічылася.
Ініцыяваная Праваабарончым цэнтрам «Вясна» Праваабарончая гуманітарная місія ва Ўкраіне стартавала 4 чэрвеня. За пяць дзён працы валянтэры-праваабаронцы Зьміцер Салаўёў, Аляксей Колчын і Маргарыта Вялічкіна дапамаглі сотням уцекачоў з усходу Ўкраіны.
Хто і дзе ў нас пачаў ставіць побач крыжы, каталіцкі і праваслаўны — ня ведаю. У мяне такое ўражаньне, што пачалося гэта ў Лідзкім раёне.
Гомельскія суды на падставе пратаколаў міліцыі аштрафавалі сёлета журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага агулам на 25 мільёнаў.
Менская вобласьць, якую ачольвае старшыня аблвыканкаму Сямён Шапіра, паставіла ў траўні рэкорд. Паводле стану на 1 чэрвеня колькасьць прадпрыемстваў, дзе своечасова не выплачваюць заробкі, тут дасягнула 200.
Замежныя беларускі зладзілі сьвята ў Чэрвеньскім доме-інтэрнаце для дзяцей і моладзі з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця.
Беларускі сьпявак Сяргей Міхалок, які атрымаў від на жыхарства ва Ўкраіне, у інтэрвію «Грамадзкаму тэлебачаньню» з Кіева, патлумачыў свой пераезд і свой удзел у жыцьці Ўкраіны.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласьці».
Расейскі ўрад прапануе ўнесьці ў заканадаўства зьмены, якія ўзаконяць ужыцьцё сілы і спэцсродкаў у дачыненьні да зьняволеных нават у тых выпадках, калі іх дзеяньні не нясуць пагрозу чыйму-небудзь жыцьцю.
Мікалай Дзядок зьмешчаны ў ШЫЗА (штрафны ізалятар) на 7 дзён.
Асабліва пацярпела грамадзянка з картай паляка, якая ўмела толькі па-расейску, а паліцыянт адказаў, што па-расейску не разумее.
«Роскомнадзор» накіраваў рэдакцыі і заснавальніку расейскага выданьня часопісу для мужчын Maxim пісьмовае папярэджаньне за публікацыю інтэрвію з музыкам Сяргеем Міхалком, лідэрам гурту Brutto.
Пасьля амаль месяца маўчаньня палітвязень Ігар Аліневіч змог патэлефанаваць дамоў.
У Магілёве ўсталявалі помнік расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну. На пастамэнце — урыўкі зь вершаў клясыка расейскай літаратуры. Адзін зь іх, «Клеветникам России», выглядае правакацыйна. Ён адрасаваны тым, хто спачуваў у Эўропе паўстанцам, якія ўзьняліся ў 1830 годзе супраць расейскай улады. Паўстаньне ахоплівала і беларускія землі.
У Беларусі фонд «Алея расейскай славы» ўсталяваў бюсты Пушкіна, Кутузава, Суворава, Кузьняцова і Маргелава, а ў Рэчыцы паставіў памятны знак расейскім «воінам-лякальнікам».
Кіраўнік праекту «Алея Расейскай Славы» Міхаіл Сердзюкоў сказаў Свабодзе, што не хацеў абразіць пачуцьці беларусаў вершам Пушкіна пра здушэньне паўстаньня 1830–31 гадоў.
Прайшло сто дзён з дня забойства Барыса Нямцова. 7 чэрвеня група палітыкаў, журналістаў і грамадзкіх дзеячаў запусціла сайт, прысьвечаны Нямцову.
Падзеі і даты гэтага дня
У Беларускім Доме ў Лёндане адбыўся 69-ы Агульны гадавы зьезд Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі.
Валянтэр, стваральнік ініцыятывы «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА» гамяльчук Андрэй Стрыжак зьмясьціў у фэйсбуку арыгінальную «Пагоню»
У садаводчым таварыстве «Суднабудаўнік» каля 130 лецішчаў. У траўні гэтага году ўладальнікі атрымалі афіцыйнае папярэджаньне, каб рыхтаваліся да зносу пабудоваў, бо іхныя ўчасткі ў выніку працы ГЭС будуць падтопленыя.
Студэнцкі праект Нарачанскай рэспублікі перамог на Міжнародным фэстывалі тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу Open.
«Пасьля абмеркаваньняў каталіцкаму крыжу быць. І магчыма, яны будуць стаяць побач — праваслаўны і каталіцкі», — адзначыла старшыня Камянецкага раённага савету дэпутатаў Ірына Нігерыш
«Кангрэс — гэта галава. Рух — рукі і ногі. Кангрэс вылучае ідэю сабраць мільён подпісаў грамадзян Беларусі ў падтрымку незалежнасьці, а рух іх зьбярэ. Толькі так, толькі калі мы аб’яднаемся, мы зможам зрабіць сур’ёзную рэч», — заявіў палітык
Пастанова Рады міністраў ад 4 чэрвеня 2015 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Блатэр раней неаднаразова заяўляў, што ня ведаў аб карупцыі ў арганізацыі, якую ўзначальвае 17 гадоў. Сярод абвешчаных у вышук фігурантаў справы, якое вядзе ФБР, Блатэр ня згадваецца.
Шосты фэстываль беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD. NAK! дае яшчэ час, каб канчаткова вырашыцца з удзелам у Фэстывалі, аформіць свае праекты згодна з патрабаваньнямі і запампаваць іх на сайце.
Штаб ваеннай апэрацыі супраць сэпаратыстаў на ўсходзе Украіны: сэпаратысты ўжываюць цяжкія ўзбраеньні.
Урад зацьвердзіў стратэгію абыходжаньня з радыеактыўнымі адкідамі Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, паведамляе БелаПАН.
На Гомельшчыне беларускія сілавікі паводле распараджэньня кіраўніка дзяржавы адпрацоўваюць сыстэму ўзмацненьня аховы дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку.
У часе фэсту «Баранавіцкая вышыванка» прысутныя паслухалі выступы аб гісторыі вышыўкі, сымбалях, была арганізаваная выстава ручнікоў.
Маладыя гарадзенцы правяралі рэакцыю людзей на тое, што за імі сочаць.
Фольк-дуэт Юліі Літвінавай і Васіля Грыня прадставіў cвой альбом традыцыйных сьпеваў з Палесься і распавёў, як слушна выконваць парныя сьпевы.
У Міжнароднай асацыяцыі футболу назвалі заплачаныя грошы сьпісаным крэдытам.
Загрузіць яшчэ