Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За інтэрвію зь Міхалком могуць зачыніць расейскі Maxim


«Роскомнадзор» накіраваў рэдакцыі і заснавальніку расейскага выданьня часопісу для мужчын Maxim пісьмовае папярэджаньне за публікацыю інтэрвію з музыкам Сяргеем Міхалком, лідэрам гурту Brutto.

«Часопіс апублікаваў інтэрвію, якое зьмяшчае нецэнзурную лаянку. Дадзенае папярэджаньне гэтаму выданьню — другое на працягу 12 месяцаў», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Інтэрвію зь Сяргеем Міхалком пад назвай «Не, я ў Расею не паеду» даступнае на сайце часопісу. У ім нецэнзурная гаворка заменена на «зорачкі».

Першае папярэджаньне часопіс атрымаў у 2014 годзе. На сайце выданьня быў апублікаваны матэрыял «Як правільна даваць хабар чыноўнікам у Расеі». Пракуратура Бураціі зьвярнулася ў суд з пазовам, пасьля чаго матэрыял быў выдалены з сайту выданьня.

Пасьля другога папярэджаньня цягам году «Роскомнадзор» мае права зьвярнуцца ў суд з мэтай пазбаўленьня СМІ ліцэнзіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG