Урад зацьвердзіў стратэгію абыходжаньня з радыеактыўнымі адкідамі Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, паведамляе БелаПАН.
На Гомельшчыне беларускія сілавікі паводле распараджэньня кіраўніка дзяржавы адпрацоўваюць сыстэму ўзмацненьня аховы дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку.
У часе фэсту «Баранавіцкая вышыванка» прысутныя паслухалі выступы аб гісторыі вышыўкі, сымбалях, была арганізаваная выстава ручнікоў.
Маладыя гарадзенцы правяралі рэакцыю людзей на тое, што за імі сочаць.
Фольк-дуэт Юліі Літвінавай і Васіля Грыня прадставіў cвой альбом традыцыйных сьпеваў з Палесься і распавёў, як слушна выконваць парныя сьпевы.
У Міжнароднай асацыяцыі футболу назвалі заплачаныя грошы сьпісаным крэдытам.
У Кіеве сёньня прайшоў гей-парад, які атрымаў назву «Марш роўнасьці». Паводле МУС, падчас сутыкненьняў пацярпелі пяць супрацоўнікаў міліцыі, адзін — знаходзіцца ў цяжкім стане, ён атрымаў раненьне ў шыю.
У Мюнхене напярэдадні саміту G7 разгарнуліся маштабныя акцыі ў падтрымку дабрачынных арганізацыяў.
У Бразыліі няма паўсюднай сыстэмы сартаваньня сьмецьця, калі плястыкавую бутэльку і старую газэту апускаюць ў розныя кантэйнэры.
У Кіеве завяршыўся гей-парад, які атрымаў назву «Марш роўнасьці». Як паведамляюць СМІ, падчас сутыкненьняў пацярпелі трое супрацоўнікаў міліцыі, адзін зь іх быў паранены ў шыю. Затрыманыя 10 чалавек, якія атакавалі ўдзельнікаў акцыі.
У байцоўскай амуніцыі зь лягатыпам ALEH трэніруюцца і б’юцца адзінаборцы, уганараваныя на спаборніцтвах самага высокага рангу. Больш за 2 дзясяткі гадоў таму выраб байцоўскай амуніцыі наладзіў мянчук Алег Радзюк — сам у мінулым каратыст і баксёр. Уся прадукцыя — ручной работы, інфармацыйнае суправаджэньне — беларускамоўнае.
Дзеля праверкі сыстэмы ўзмацненьня аховы дзяржаўнай мяжы і тэрытарыяльнай абароны ў бок Украіны накіраваны спэцназ і гвардзейцы ў суправаджэньні гелікоптэраў.
«Праваахоўнікі высьвятляюць акалічнасьці сьмерці немаўляці», — сказала Юлія Ганчарова.
У адрозьненьне ад большасьці замежных студэнтаў, ён ня зьехаў на радзіму пасьля беларускага ўнівэрсытэту, а застаўся ў Беларусі.
Летась у Віхры знайшлі парэшткі рыцара з дасьпехамі 15-га стагодзьдзя. Дайвэры не выключаюць, што нешта падобнае льга будзе адшукаць і гэтым разам.
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ. Кампанію, якая кіруе платнымі дарогамі ў Беларусі, суправаджаюць скандалы і карупцыя. Расьсьледаваньне Ганны Любаковай
Каталікі ў Белавескім усталявалі каталіцкі крыж побач з праваслаўным, а праваслаўныя абурыліся. Адны хочуць каб каталіцкі крыж перанесьлі ў іншае месца, другія — каб яго зусім прыбралі.
«Камбайны стаяць, і ніхто іх не купляе», — кажуць рабочыя гомельскага прамысловага гіганта.
Затрымка адбываецца з прычыны датэрміновых выбараў у Ізраілі і фармаваньня новага ўраду.
Мэтай канцэрту было сабраць грошы для рэанімацыйнага аўтамабіля, які будзе працаваць у зоне баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.
У Францыі на 78-м годзе жыцьця памёр колішні савецкі праваабаронца і дысыдэнт Леанід Плюшч.
Паводле чыноўнікаў, адмена віз можа прывесьці да павелічэньня колькасьці нелегалаў, якія прыбываюць у якасьці турыстаў і якія застаюцца ў Ізраілі з мэтай заробкаў.
Бацька расейскага апазыцыйнага актывіста, які на мінулым тыдні таямніча захварэў у Маскве, мяркуе, што яго сын быў атручаны.
Кампанію, якая кіруе платнымі дарогамі ў Беларусі, суправаджаюць скандалы і карупцыя.
Першы пункт беларускай Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Ўкраіне — у залі чаканьня харкаўскага вакзалу.
Генэральная пракуратура Беларусі адмяніла пастанову аб спыненьні расьсьледаваньня справы аб сьмерці ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага менчука Ігара Пцічкіна.
Амаль усе мовы падзяляюцца на дзьве вялікія групы — мовы habere (’мець’, ’маю’) і мовы esse (ад лацінскага ’быць’). Але беларуская і ўкраінская мовы лічацца пераходнымі. Піша Вінцук Вячорка.
Расьсьледаваньне меркаванай карупцыі ў ФІФА прывяло да праверкі таго, як Расея і Катар выйгралі права на правядзеньне чэмпіянатаў сьвету ў 2018 і 2022 адпаведна.
Жыхары новага мікрараёну не змаглі аддаць сваіх дзяцей-першаклясьнікаў у бліжэйшыя школы № 12 і № 14. І там, і там на адно месца прэтэндавалі два першаклясьнікі.
У Менску прэзэнтавалі кнігу «Няскораны Марыніч» пра дзяржаўнага дзеяча і палітвязьня.
Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі № 220 ад 1 чэрвеня кампанія «Вялес-Міт» пабудуе два сьвінакомплексы на сто тысяч галоў кожны ў Маладэчанскім раёне ў раёне вёсак Соўлава і Палачаны.
Мы запыталіся ва ўласьнікаў кватэр, як яны паставяцца да геяў, цемнаскурых, уцекачоў з Данбасу і беларускамоўных — як да кватэранаймальнікаў.
Праз тыдзень яго чакае суд за распаўсюд па горадзе ўлётак салідарнасьці з палітвязьнямі. Але Віталь Каліноўскі больш заклапочаны выпускам чарговага нумару бюлетэня «Сымбаль часу».
Беларускія добраахвотнікі спадзяюцца атрымаць грамадзянства Ўкраіны і асьцерагаюцца вяртацца дадому.
Жывая прэм’ера песьні адбудзецца падчас першага ў гісторыі «Жадана і сабак» канцэрту ў Менску 4 чэрвеня ў Jack Club. Пасьля выступу музыкі зьбіраюцца яе запісаць у студыі «Осмос».
«Ратаваньне галодных — справа рук саміх галодных» — дэвіз адміністрацыі ўральскага мястэчка Бярозаўскі. Людзі з гораду едуць саджаць бульбу, каб змагацца з наступствамі ўведзеных самой жа Расеяй абмежаваньняў на імпарт харчоў.
ЧАСТКА ПЕРШАЯ. Нязгодныя з BelToll падумваюць пра свайго кандыдата ў прэзыдэнты. Расьсьледаваньне Ганны Любаковай.
Падляская паліцыя кажа, што, у сувязі з тузанінай паміж супрацоўнікамі аўтаінспэкцыі і беларускімі кіроўцамі каля польска-беларускага памежнага пераходу ў Баброўніках, кантралёры высьвятляюць, ці прынятыя паліцыянтамі захады былі апраўданыя.
1 чэрвеня партал BEL.BIZ зладзіў бізнэс-сьняданак, прысьвечаны 10-годзьдзю партала. Тэма імпрэзы — «Бізнэс праз 10 гадоў. Погляд у будучыню».
Польская агенцыя PAP паведамляе пра вырак беларусу Аляксандру Лянюку, які супрацоўнічаў з адной з польскіх спэцслужбаў, але пры гэтым наўмысна ўводзіў яе ў зман і ўдзельнічаў у апэратыўнай гульні беларускіх спэцслужбаў з польскімі.
Паводле вэрсіі паліцыі, 26-гадовы Усаама Рахім напаў зь вялікім нажом на паліцэйскага і агента ФБР — нападнік быў застрэлены ў парадку самаабароны.
Паміж польскай паліцыяй і грамадзянамі Беларусі, якія стаялі ў чарзе на ўезд у памежны пераход «Баброўнікі», адбыўся канфлікт, які доўжыўся цягам гадзіны і скончыўся газам і штрафамі.
На інтэрнэт-партале тлумачыцца, што прычынай стала скарга на парушэньне аўтарскіх правоў.
У менскай Галерэі «Ў» прэзэнтавалі аўдыёкнігу Генадзя Бураўкіна, якая выйшла ў сэрыі «Голас паэта».
Прэзыдэнт ФІФА Ёзэф Блатэр заявіў, што сыдзе ў адстаўку пасьля выбараў пераемніка празь некалькі месяцаў.
Выдатны беларускі вэлясыпэдыст Васіль Кірыенка — пра Эўрапейскія гульні, беларускую ідэнтычнасьць і родную Рэчыцу.
Аблезлая фарба, пад падлогай — вада, са столі зьвісае электраправодка — так жывуць віцябляне ў доме — помніку архітэктуры. А гэта мясьціны, якія памятаюць яшчэ Марка Шагала.
Падзеі новага дня, якія чакаюць Беларусь і сьвет сёньня, 3 чэрвеня, ў сераду.
Віцэ-спікер Дзярждумы Расеі Ігар Лебедзеў, які прэтэндуе на пасаду кіраўніка Расейскага футбольнага саюзу, лічыць, што сыход Ёзафа Блатэра з пасады прэзыдэнта ФІФА можа пацягнуць за сабой перагляд рашэньня аб правядзеньні чэмпіянату сьвету па футболе ў 2018 годзе ў Расеі.
Загрузіць яшчэ