11 чэрвеня сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч сустрэўся з прыхільнікамі і прэсай у Галерэі TUT.BY, каб прэзэнтаваць свой новы альбом «Наша песьня».
Прадстаўнік Магілёўскага гарвыканкаму паведаміў агенцтву БелаПАН, што ўлады гораду схіляюцца да неабходнасьці выдаліць надпіс на пастамэнце ўсталяванага ў горадзе бюста расейскага паэта Аляксандра Пушкіна.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прысвоіў пракурорцы Крыма Натальлі Паклонскай чын дзяржсаветніка юстыцыі 3-га кляса. Адпаведны дакумент апублікаваны ў чацьвер на афіцыйным расейскім партале прававой інфармацыі.
Летам 2014 году ў маці-выхавацелькі сямейнага дзіцячага дому з Клімавіч Ірыны Моцнай забралі шасьцярых прыёмных дзяцей.
Карэспандэнты Свабоды прайшлі па першых ад вакзалу кварталах беларускіх гарадоў і паспрабавалі адказаць на пытаньне турыста, які ня ведае, куды трапіў.
Гэтая гісторыя здарылася на Ўсясьветным кангрэсе расейскай прэсы, што праходзіць у Маскве. Нечаканую кропку дыскусіі, ці варта пісаць пра тое, што подзьвігу панфілаўцаў не было, паставіў прадстаўнік БЕЛТА.
Беларускія падарожнікі абыходзілі ўсю Зямлю пешшу, аб’яжджалі яе ня раз аўтаспынам, а цяпер спрабуюць яшчэ аб’ехаць на ровары. Сьпіс самых вядомых вандроўнікаў зь Беларусі.
ААН выказвае занепакоенасьць у сувязі з пагаршэньнем сытуацыі з палітвязьнямі ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на кастрычнік.
У Палачанах, дзе Лукашэнка дазволіў будаваць сьвінакомплекс на сто тысяч галоў, людзі спадзяюцца, што да іх прыслухаюцца, і месца пабудовы перанясуць.
Сіманаўскі раённы суд Масквы аштрафаваў за нецэнзурную лексыку расейскае выданьне часопісу для мужчын Maxim на 25 тысяч расейскіх рублёў (паводле цяперашняга курсу гэта больш за 7 мільёнаў беларускіх).
Пра выпадак паведаміла ў сваім фэйсбуку Ніка Мазуркевіч.
Жыхары вёскі Стараград Кармянскага раёну, некаторых іншых паселішчаў Гомельшчыны ды суседняй Магілёўскай вобласьці накіравалі Аляксандру Лукашэнку калектыўны зварот, у якім просяць дапамагчы ім з дажджом.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне мэдыцыны Тымаці Гант падаў заяву пра звальненьне з пасады ганаровага прафэсара брытанскага ўнівэрсытэту.
«А вылічылі па геалякацыі», — ананімны стваральнік скандальнага рэсурсу http://1863x.com/ распавядае, што ён месяц жыў у электрычках і не карыстаўся мабільнымі тэлефонамі і інтэрнэтам.
У гонар аўтаркі арнамэнту на цяперашнім беларускім дзяржаўным сьцягу жыхаркі Сеньненшчыны Матроны Маркевіч мясцовы райвыканкам вырашыў усталяваць памятны знак.
Яшчэ адзін аўтамабіль, набыты валянтэрамі ініцыятывы «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА» адпраўляецца ў зону баявых дзеяньняў у Данбас, дзе ўвойдзе ў парк Першага добраахвотніцкага шпіталя імя Міколы Пірагова.
Сёньня адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Хронікі беларускіх палітвязьняў» — друкаванага працягу сайту palitviazni.info, які ўтрымлівае поўную электронную базу зьвестак пра асобаў, якія пацярпелі ў Беларусі за палітычныя перакананьні.
У Менску 11 чэрвеня распачынаецца двухдзённая міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Якасьць жыцьця анкапацыентаў: сыстэмны падыход да арганізацыі дапамогі ў пэрыяд аднаўленьня пасьля актыўнага лячэньня». Яе праводзіць сацыяльна-асьветніцкая ўстанова «Цэнтар падтрымкі анкапацыентаў „У імя жыцьця“».
Алімпійскі чэмпіён у стральбе Сяргей Мартынаў — пра азэрбайджанскія нафтадаляры, эмбарга на боепрыпасы і беларускамоўную школу сваёй дачкі.
10 чэрвеня Мікалая Дзядка пакаралі дзесяцьцю суткамі штрафнога ізалятару за адмову ад працы.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін спазьніўся амаль на гадзіну на сустрэчу з кіраўніком Каталіцкай царквы Папам Францішкам. Пра гэта паведамляе ў твітэры выданне Catholic News Service.
Што праектанты абяцаюць узьвесьці на месцы «Маскоўскага», як піцерскі праект ацэньваюць беларускія архітэктары?
У Менгарвыканкаме ўпэўненыя, што менчукі неўзабаве прывыкнуць да абмежаваньня на продаж алькаголю з 9.00 да 22.00.
Тэма «Беларусь – Белоруссия» ў расейскай мове ці ня самая доўгатрывалая ў беларускім інтэрнэце.
Краснадарскі краявы суд 10 чэрвеня прысудзіў сына дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Мустафы Джэмілева — Хайсэра, да пяці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Базаванаму ў Латвіі сайту «Мэдуза» пагражаюць праверкі Генэральнай пракуратуры і Сьледчага камітэту Расеі з-за інтэрвію зь нямецкім імамам.
За мінулыя суткі ў Паўднёвай Карэі ад вірусу MERS памерлі яшчэ дзьве асобы, агульная колькасьць сьмяротных ахвяраў успышкі захворваньня дасягнула дзевяці чалавек.
9-мільённым штрафам пакараная журналістка-фрылансэр з Гомеля Натальля Крывашэй.
Жыхарка Магілёва Сьвятлана Іванюшава заяўляе, што яе зьбілі ў Ленінскім аддзеле міліцыі.
«Я стаўлюся да Алеся як да сапраўднага героя», — заявіў у інтэрвію Свабодзе аўтар дакумэнтальнага фільму рэжысэр Эрлінг Борген.
Сустрэча прэзыдэнта Расеі з папам Францішкам прызначаная на 17.00 серады 10 чэрвеня. Перад гэтым Пуцін наведае Сусьветную выставу ў Міляне і сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Італіі ў Рыме.
«Гэты курс — форма запозьненай падзякі за падтрымку нацыянальна сьвядомай часткай беларускага грамадзтва эўрамайдану і АТА. А таксама за узважаную пазыцыю беларускіх уладаў»
Гарадзенцы пра будучыя выбары. Апытаньне Свабоды.
За год узровень афіцыйна зарэгістраванага беспрацоўя вырас у два раўзы. Больш чым удвая узрасла колькасьць рэзюмэ на вакансію, а значыць, усё цяжэй знайсьці працу па спэцыяльнасьці.
Праграміст Ігар Маханёк вядомы дзякуючы сваёй працы ў Google, інвэстыцыям у беларускія стартапы і гульнёй у «Што? Дзе? Калі?». Нядаўна Ігар зьмяніў працу ў Google на іншую — цяпер ён працуе ў Facebook.
У моладзевым тэатры ў Менску 10 і 11 чэрвеня адбудзецца прэм’ерны паказ спэктакля «Біблія Радзівіла». Імпрэза прымеркаваная да 500-годзьдзя Мікалая Радзівіла Чорнага, якое адзначаецца ў гэтым годзе.
Апытаньне грамадзкай думкі паказала, што эўрапейцы без энтузіязму глядзяць на пэрспэктыву аказаньня калектыўнай вайсковай дапамогі краінам НАТО ў выпадку агрэсіі з боку Расеі.
У беларускіх вёсках адзначылі завяршэньне Русальля — Русальнага Тыдня — старажытнага паганскага сьвята. Удзельнікі плялі вянкі, скакалі праз вогнішча і выбіралі галоўную русалку
Учора ў Цэнтры сучаснага мастацтва ў Менску адкрылася сумесная фотавыстава двух аўтараў зь Літвы Рэгіны Шульскітэ і Аляксандраса Асташэнкаваса пад агульнай назвай «Фатаграфiя з Шаўляя».
У Віцебску падчас пажару ў доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў на праспэкце Фрунзэ загінулі два чалавекі, паведамляе прэс-служба МНС.
У Лёзне жыве Ўладзімер Собалеў — кіроўца хуткай дапамогі, стваральнік філязофскай сыстэмы, аматар даўніны і зьбіральнік скарбаў. Над ягонай сядзібай лунаюць бел-чырвона-белыя флюгеры.
У рэдакцыю TUT.BY зьвярнуўся карыстальнік парталу, які распавёў, што стаў відавочцам таго, як беларускія вайскоўцы зьбілі расейскі бесьпілётнік.
Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка напалоханыя хуткім падзеньнем беларускага рубля.
У ЗША суд штату Луізіяна пастанавіў вызваліць 68-гадовага Альбэрта Вудфокса, які правёў больш за 40 гадоў у адзіночнай камэры, паведамляе BBC.
У беларускіх «Аістаў» — дрэнная рэпутацыя, слабая «карэтка» і неканкурэнтныя кошты. Праўду пра «Мотавела» Свабода шукала ў размовах з прадаўцамі і майстрамі ровараў.
Гэта сёлета ўжо шостае пакараньне Жукоўскаму за збор і распаўсюд інфармацыі. Агульная сума штрафаў перавысіла 25 мільёнаў рублёў.
Вернікаў царквы Божай «Праабражэнье» у Гомелі выклікаюць у пастарунак для апытаньняў і складаньня адміністрацыйных пратаколаў.
Гарадзенец Уладзімер Брыцько насупраць сваёй хаты па Рыбацкай вуліцы ачысьціў ад шматгадовага дзёрну і кустоў кавалак набярэжнай Нёмана — цяпер яна выглядае як у 30-я гады, калі яе ўклалі каменьнем.
Загрузіць яшчэ