Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін даў генэральскі чын 35-гадовай пракурорцы Крыма


Натальля Паклонская на парадзе ў Сімфэропалі 9 траўня 2015 году
Натальля Паклонская на парадзе ў Сімфэропалі 9 траўня 2015 году

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прысвоіў пракурорцы Крыма Натальлі Паклонскай чын дзяржсаветніка юстыцыі 3-га кляса. Адпаведны дакумент апублікаваны ў чацьвер на афіцыйным расейскім партале прававой інфармацыі.

Гэты чын пракурорскага работніка адпавядае званьню генэрал-маёра. Да гэтага Паклонская была старэйшым саветнікам юстыцыі (адпавядае званьню палкоўніка).

Натальля Паклонская нарадзілася ў 1980-м годзе ў Крыме, закончыла філіял Харкаўскага ўнівэрсытэту ўнутраных спраў у Еўпаторыі, нейкі час працавала ў Сімфэропалі прыродаахоўным пракурорам. Пазьней перайшла на службу ў Генпракуратуру Ўкраіны, адкуль летась у лютым звольнілася.

25 сакавіка 2014 стала вядома, што пракурор Натальля Паклонская прызначаная кіраўніком новастворанай пракуратуры Крыма.

Неўзабаве пасьля яе прызначэньня карыстальнік Youtube Enjoykin змантаваў відэакліп з выступаў Паклонскай. На сёньня відэа набрала больш за 18 мілёнаў праглядаў на Youtube.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG